https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нясвіжскі комплекс названы самым папулярным беларускім музеем


Такія даныя прывёў Нацыянальны статыстычны камітэт напярэдадні Міжнароднага дня музеяў, які штогод адзначаецца 18 мая.
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" стаў самым папулярным беларускім музеем у 2012 годзе (431 тыс. наведванняў).

У спіс самых папулярных музеяў таксама ўвайшлі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" (355,4 тыс. наведванняў), Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (309,2 тыс.), замкавы комплекс "Мір" (275,5 тыс.), Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (234,9 тыс.), Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (223,9 тыс.), Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (215,8 тыс.), а таксама Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" (204,5 тыс. наведванняў). Усяго за мінулы год беларускія музеі наведалі 5,7 млн. чалавек - гэта на 44 працэнты больш, чым у 2005-м.

Захоўваючы самабытнасць і прапагандуючы нацыянальную культуру, музеі Беларусі прытрымліваюцца лепшых традыцый сусветнай музейнай практыкі, з`яўляюцца дзейсным сродкам культурнага супрацоўніцтва паміж краінамі. У рабоце музеяў вялікая ўвага ўдзяляецца захаванню, вывучэнню і папулярызацыі музейных прадметаў асноўных фондаў, якія маюць культурную, гістарычную, навуковую, мастацкую каштоўнасць.

У 2012 годзе музейны фонд рэспублікі склаў больш за 3 млн. прадметаў. У параўнанні з 2005-м іх колькасць павялічылася на 347 тыс. прадметаў (на 12,5 працэнта). З году ў год удасканальваецца навукова-даследчая і асветная работа музеяў. Важнейшымі яе формамі з`яўляюцца арганізацыя і правядзенне выставак, экскурсій. У 2012 годзе работнікі музеяў правялі 5,1 тыс. выставак (у 2,2 раза больш, чым у 2005 годзе), арганізавана 135,3 тыс. экскурсій (на 62,8 працэнта больш).

Цяпер для жыхароў і гасцей рэспублікі працуюць 162 музеі рознага профілю: 43 гістарычныя, 91 комплексны, 14 мастацтвазнаўчых, 7 літаратурных, 7 галіновых. З агульнай колькасці музеяў 21 знаходзіцца на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, 27 - Віцебскай, 28 - Гомельскай, 19 - Гродзенскай, 17 - у Мінску, па 25 - у Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Сярод краін СНД, паводле даных за 2011 год, Беларусь займала трэцяе месца па колькасці наведванняў музеяў (559 чалавек у разліку на 1000 чалавек насельніцтва) пасля Арменіі - 675 чалавек, Расіі - 601 чалавек. У разліку на адзін музей найбольшая колькасць экспанатаў па-ранейшаму сканцэнтравана ў музеях Арменіі (27,2 тыс.), Расіі (23,1 тыс.), Украіны (21,5 тыс.) і Беларусі (19,1 тыс.).

15 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.05.2013
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1729
 
Ключевые слова:
Нясвіж Музеи Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме