https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Французскі Брэст будзе больш актыўна супрацоўнічаць з беларускім у эканоміцы і культуры


Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Парыжы.
Беларускі Брэст і французскі Брэст будуць супрацоўнічаць больш актыўна ў эканоміцы і культуры. Такая дамоўленасць дасягнута ў час рабочай паездкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі ў французскі горад Брэст. Гэта першая паездка кіраўніка беларускай дыпмісіі ў рэгіёны Францыі.

На сустрэчы Паўла Латушкі з мэрам горада Брэста Франсуа Кюяндрам абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага, культурнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў сферы турызму. Паводле слоў мэра, у гісторыі як беларускага, так і французскага Брэста шмат агульнага, што датычыцца трагічных старонак Другой сусветнай вайны.

На перагаворах дасягнута дамоўленасць, што ў бліжэйшы час будзе ажыццёўлены першы азнаямленчы тур французскай турыстычнай кампаніі ў беларускі Брэст. У далейшым плануецца арганізаваць на пастаяннай аснове такія турыстычныя туры з французскага ў беларускі Брэст. Бакі таксама дамовіліся аб правядзенні дзён культуры Беларусі і Брэста ў Францыі, абмене творчымі калектывамі і аб выстаўцы беларускіх мастакоў у французскім Брэсце.

Размова ішла таксама аб паказе мастацкага фільма "Брэсцкая крэпасць" для жыхароў французскага Брэста і аб арганізацыі музейнай экспазіцыі з фондаў "Брэсцкай крэпасці-героя".

Акрамя гэтага, Павел Латушка сустрэўся са старшынёй Гандлёва-прамысловай палаты Брэста па пытаннях сельскагаспадарчага машынабудавання Мішэлем Магерам і прадстаўнікамі прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання, па вытворчасці будматэрыялаў і абсталявання для харчовай прамысловасці, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Беларуссю. Абмеркавана таксама магчымасць супрацоўніцтва ў галіне дрэваапрацоўкі.

Адбыўся абмен думкамі па пытаннях развіцця кантактаў паміж прадпрыемствамі абедзвюх краін, правядзення ўзаемных візітаў прадстаўнікоў бізнесу Беларусі і Францыі. Пасол Беларусі запрасіў французскіх бізнесменаў удзельнічаць у міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Белагра-2013" у Мінску.

На перагаворах бакі згадзіліся з неабходнасцю надання большай дынамікі развіццю супрацоўніцтва паміж дзвюма гарадамі.

Акрамя таго, французскаму боку перададзена запрашэнне ўдзельнічаць у міжнародным тэатральным фестывалі "Белая Вежа" ў беларускім Брэсце. Дасягнута таксама дамоўленасць аб правядзенні візіту віцэ-мэра французскага Брэста і прадстаўнікоў дзелавых колаў у беларускі Брэст летам гэтага года.

16 красавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.04.2013
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1488
 
Ключевые слова:
Брэст Беларусь-Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме