https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амаль 5,4 тыс. нерухомых аб`ектаў спадчыны ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі


Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Вольга Клаўсуць.
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана амаль 5,4 тыс. нерухомых аб`ектаў спадчыны - на 15 працэнтаў больш, чым у 2005 годзе.

Спіс аб`ектаў нерухомай спадчыны, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, папаўняецца з году ў год помнікамі архітэктуры, археалогіі, гісторыі, мастацтва. На пачатак бягучага года ў яго ўключаны 5379 нерухомых аб`ектаў спадчыны, сярод іх 2350 - помнікі археалогіі, 1736 - архітэктуры, 1191 - гісторыі, 60 - мастацтва, 11- горадабудаўніцтва, 4 запаведныя мясціны.

Акрамя таго, у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей рэспублікі ўключаны 76 аб`ектаў духоўных (нематэрыяльных) гісторыка-культурных каштоўнасцей (гербы, фальклорныя традыцыі і інш.), 77 аб`ектаў рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей (прадметы антыкварыяту, скарбы, кнігі, абразы, карціны і інш.).

На 1 студзеня бягучага года ў рэспубліцы налічваецца 882 помнікі прыроды. Мэта - захаванне ўнікальных, эталонных і іншых каштоўных прыродных аб`ектаў у інтарэсах цяперашняга і будучых пакаленняў. Найбольшая іх колькасць размешчана ў Віцебскай вобласці - 242 помнікі прыроды, у Гродзенскай - 214, у Мінскай - 193.

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.

15 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2129
 
Ключевые слова:
Охрана памятников
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме