https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


VIII Міжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі" пройдзе ў Мазыры 22-27 красавіка


Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела культуры Мазырскага райвыканкама Ірына Міронычава.
Дзіцячы форум збярэ больш як 600 удзельнікаў з 11 краін, у тым ліку Расіі, Эстоніі, Украіны, Сербіі, Малдовы, Румыніі, Азербайджана, Казахстана. Беларусь прадставяць творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў краіны. "Геаграфія ўдзельнікаў сёлетняга фестывалю даволі шырокая, таму ў нашых гасцей будзе магчымасць пазнаёміцца з культурай іншых краін. Адзначу высокае выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў", - сказала субяседніца.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца 23 красавіка на сцэне Палаца Мазырскага НПЗ. 24 красавіка запланаваны гасцявы канцэрт з удзелам салістаў дзіцячага конкурсу "Я спяваю!", лаўрэатаў міжнародных конкурсаў творчых фестываляў. Затым форум прадоўжаць конкурсныя праграмы юных вакалістаў і вакальных груп, харэаграфічных калектываў. Замежныя творчыя калектывы і выканаўцы пабываюць з выязнымі канцэртамі ў аграгарадках Мазырскага раёна. Гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю, дзе адбудзецца ўручэнне дыпломаў і ўшаноўванне пераможцаў адбудзецца 26 красавіка.

Фестываль юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі" арганізаваны ў 1998 годзе. Ён праводзіцца з мэтай развіцця і прапаганды беларускай нацыянальнай культуры, эстэтычнага выхавання дзяцей, шырокага далучэння іх да шматвяковых традыцый народнай мастацкай творчасці, умацавання і пашырэння міжнародных сувязей, знаёмства з нацыянальнай культурай краін - удзельніц фестывалю, падтрымкі і развіцця адораных выканаўцаў.

5 красавіка 2013, Гомель
Таццяна Болгава - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.04.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2278
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Детский форум Мазыр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме