https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памяці ахвяр выбуху ў мінскім метро прысвячаецца


У Доме культуры горада Дзяржынска 11 красавіка пройдзе моладзевая грамадска-культурная акцыя "Захаваць Беларусь для будучыні", прысвечаная памяці ахвяраў выбуху ў мінскім метро.

Падчас мерапрыемства адбудзецца канцэрт "Жыць і помніць..." з удзелам эстрадных выканаўцаў (Настассі Віннікавай, групы "Беларусы"), аматарскіх калектываў, прадстаўнікоў школы званароў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. Прагучыць тэматычная праграма музычнай капэлы "Санорус", моладзевага хору "Брэвіс" Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Перад прысутнымі выступяць святары праваслаўнай і каталіцкай царквы, маладыя беларускія пісьменнікі.

Сімвалам мерапрыемства стане чырвоны гваздзік. Пакінуць яго на сцэне зможа кожны, хто пажадае аддаць свой голас за стабільнасць і дабрабыт у нашай краіне. Завяршыцца акцыя ўскладаннем кветак да мемарыяльнага знака "Рака памяці" каля ўвахода на станцыю метро "Кастрычніцкая" а 18 гадзіне.

Арганізатарамі акцыі выступілі ўпраўленне культуры і аддзел па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, Мінская гарадская (з правам абласной) арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, абласное аддзяленне "Беларускі фонд міру".

Таццяна Георгіева
Звязда, 6 красавіка 2013

 
Дата публикации:06.04.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1970
 
Ключевые слова:
Терроризм Теракт Минское метро
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме