https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны міжвузаўскі фестываль сучаснага танца "Зрабі крок наперад!" пройдзе 8-10 красавіка ў Віцебску


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
У фестывалі прымуць удзел студэнцкія танцавальныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны. На суд журы і гледачоў будуць прадстаўлены танцавальныя нумары, якія павінны паслужыць своеасаблівай прэзентацыяй удзельнікаў конкурсу. Яны самастойна вызначаюць тэматыку і стыль выступлення, які, на іх погляд, адпавядае ўсім патрабаванням, што прад`яўляюцца да сучаснага танца.

Канкурсантам трэба будзе таксама памерацца сіламі ў Dance-battle - танцавальным спаборніцтве, у час якога кожны калектыў па чарзе танцуе на працягу 60 секунд. "Акрамя танца дапускаецца некаторая іронія над сапернікам, перадражніванне. Галоўныя два правілы - танцавальным калектывам нельга дакранацца адзін да аднаго, а таксама нельга парушаць чарговасць. Гэта значыць, калі адзін калектыў танцуе, іншы ўважліва сочыць за сапернікам", - растлумачылі ў БРСМ.

У час фестывалю запланаваны гала-канцэрт. Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у майстар-класах па сучаснаму танцу.

Арганізатарам мерапрыемства выступае пярвічная арганізацыя ГА "БРСМ" Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны пры падтрымцы гэтай ВНУ.

3 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2359
 
Ключевые слова:
Молодёжь Беларуси Фэст культуры БРСМ Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме