Фотатэрапія - глыбокі сістэмны метад, які аб`ядноўвае здымак, гуманістычны падыход у псіхалогіі, а таксама іміджавыя аспекты ўспрыняцця знешнасці ў цэлым.
Аўтары праекта злучылі ўсе гэтыя падыходы. На фатаграфіях будуць прадстаўлены жанчыны ў розных глыбокіх вобразах і настроях.
"У ходзе работы я ствараю фатаграфіі, у якіх паўстае жанчына. І яна разнастайная: клапатлівая, жартаўлівая, ваяўнічая, радасная, пакутуючая, пяшчотная, мудрая. Мэтай фотатэрапіі я бачу адкрыццё новага ў сабе, пошук страчанага, ажыццяўленне жаданага", - гаворыць адна з аўтараў праекта Дзіна Ярмоленка.
Экспазіцыя прадоўжыцца да 25 красавіка.
4 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА