У Ватыкане плануюцца пратакольныя сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Анатоля Рубінава і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле Сяргея Алейніка з Папам Рымскім Францыскам у час візіту беларускай дэлегацыі.
У знешнепалітычным ведамстве дабавілі, што дэлегацыя Беларусі ў Ватыкан накіравана сёння па запрашэнню Дзяржсакратара Святога Прастола для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды пачатку пантыфікату Папы Рымскага Францыска.
Узначальвае дэлегацыю Анатоль Рубінаў. Таксама ў яе, акрамя Сяргея Алейніка, уваходзіць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Яўген Шастакоў.
Як паведамлялася, новым Папам Рымскім 13 сакавіка быў выбраны архібіскуп Хорхе Марыа Берголіа з Буэнас-Айрэса (Аргенціна). У якасці свайго новага імені аргенцінскі архібіскуп выбраў імя Францыск. Гэта ўжо 266-ы па ліку пантыфік. Урачыстая цырымонія яго ўступлення на прастол адбудзецца 19 сакавіка.
18 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА