Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы. Паўдзельнічаць у Масленіцы можна будзе ў гарадскіх парках, скверах, на пляцоўках каля буйных гандлёвых і спартыўных аб`ектаў, у тым ліку ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага, парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, Цэнтральным батанічным садзе, парку 50-годдзя Кастрычніка.
Асноўныя гарадскія гулянні адбудуцца на пляцоўцы каля Палаца спорту. Падрыхтаваны канцэртныя праграмы з удзелам самадзейных творчых калектываў, будзе арганізавана гандлёвае абслугоўванне. Тут па традыцыі спаляць чучала зімы. Галоўны пачастунак свята - бліны з рознымі начынкамі і стравы нацыянальнай кухні.
Масленіца - старажытнае славянскае свята, якое прыйшло з язычніцкай культуры, захавалася і пасля прыняцця хрысціянства. Масленіца была ўспрынята хрысціянскай царквой фактычна як рэлігійнае свята і атрымала назву Сырнага, або Сырапуснага тыдня. Яна прыпадае на тыдзень, які папярэднічае Вялікаму посту. У традыцыйным быце заўсёды лічылася, што чалавек, які дрэнна і сумна правядзе масленічны тыдзень, будзе няўдачлівы на працягу ўсяго года.
11 сакавіка 2013, Мінск
Надзея Радзівон - БЕЛТА