https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўка работ дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця адкрыецца ў Мірскім замку


Выстаўка работ юных мастакоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця адкрыецца 7 сакавіка ў "Музеі "Замкавы комплекс "Мір", паведамілі ў дырэкцыі музея.
Выстаўку арганізуе музей сумесна з дабрачынным грамадскім аб`яднаннем "Свет без межаў" у рамках рэспубліканскай акцыі для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця "Вялікае мастацтва рукамі маленькіх дзяцей".

У Мірскім замку з 7 па 21 сакавіка будуць прадстаўлены карціны юных мастакоў з Багушэўскага, Веснаўскага, Гарадзішчанскага, Журавіцкага, Івянецкага, Мінскага, Рэчыцкага, Чэрвеньскага дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Як паведамілі арганізатары акцыі, яна накіравана на далучэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да мастацтва. На працягу года выстаўка дэманстравалася ў Мінску, Брэсце, работы ўдзельнікаў акцыі былі прадстаўлены на розных рэспубліканскіх конкурсах. Карціны дзяцей атрымалі станоўчыя водзывы ў наведвальнікаў.

Акцыя праходзіць пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

7 сакавіка 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1855
 
Ключевые слова:
Выставка Образование в Беларуси Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме