https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які ваш любімы мастацкі твор пра сапраўднае каханне?


Слынныя магіляўчане распавялі пра каханне.
Алег Дзьячкоў, старшыня гарадской арганізацыі ТБМ г. Магілёва:

— "Каласы пад сярпом тваім" Уладзіміра Караткевіча — мой любімы мастацкі твор, дзе каханне займае адно з пачэсных месцаў. Сяброўства галоўнага героя трылогіі Алеся Загорскага з Міхалінай Раўбіч, якое перарастае ў прыгожае і ўзнёслае каханне, не можа пакінуць абыякавым нікога.

Дынамізм разгортвання падзей, захапляльнасць сюжэта, мастацкая адоранасць аўтара — усё гэта разам робіць чытача ўдзельнікам гісторыі кахання. А паколькі аповед ідзе пра мясціны на сярэднім Падняпроўі магілёўскага краю, то я, як карэнны магіляўчанін, з захапленнем сачу за лёсам цікавых і прыгожых герояў "Каласоў". Падобную гісторыю кахання я ў жыцці не сустракаў. Хаця магчыма, што менавіта сапраўднае каханне — гэта галоўнае ў чалавечым жыцці.

Алена Барысава, галоўны рэдактар тэлеканала "Магілёў-2":

— Я цяпер у захапленні ад новай кінастужкі "Ганна Карэніна". Я з хваляваннем чакала англійскую інтэрпрэтацыю, бо з усяго Талстога аддаю перавагу менавіта гэтаму твору, і не расчаравалася. Мне спадабалася, таму што атрымалася гісторыя пра сапраўднае каханне. Там зусім няма звыклай павучальнасці. Там ёсць думка, што каханне ўсё выкупіць і ўсё даруе.

У кожнага — свая гісторыя кахання. Мы заўсёды цытуем з гэтай кнігі, што ўсе сем`і аднолькава шчаслівыя і па-рознаму няшчасныя. У гэтым кінафільме паказана праўда: у кожнага чалавека — сваё каханне і сваё шчасце. І каханне сапраўды ўсё загладзіць. І няхай гэта трагедыя, але кахала Карэніна да глыбіні душы — а гэта, напэўна, галоўнае.

 Андрэй Скорабагатаў, галоўны рэдактар дырэкцыі тэлебачання тэлерадыёкампаніі "Магілёў":

— Для мяне вобраз сапраўднага кахання — гэта жанчына і мужчына, якія ляцяць разам над дамамі і садамі маленькага горада. Гэта вядомая карціна Марка Шагала "Над горадам".

У ёй ёсць сапраўдная магія. Тым больш, калі ведаеш, што жанчына, чый вобраз Шагал увасабляў практычна ва ўсіх сваіх творах, — яго адзіная сапраўдная каханая і муза Бэла. Калі мастак убачыў яе ўпершыню, яму падалося, што яны знаёмыя ўсё жыццё. Ім нават не спатрэбілася гутарка, каб зразумець узаемныя пачуцці. Каханне — гэта палёт. Напэўна, так і адчуваў Шагал, калі ствараў самую рамантычную карціну ўсіх часоў і народаў.

Запісала Ілона Іванова
Звязда, 14 лютага 2013
 
Дата публикации:14.02.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2555
 
Ключевые слова:
День Валентина Искусство Магілёў Любовь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме