https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пагранічны храм у гонар святых воінаў прападобных Аляксандра Перасвета і Андрэя Аслябі асвячоны ў Брэсце


Храм пабудаваны на тэрыторыі Брэсцкай пагранічнай групы. Цырымонію правёў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.
Асвячэнне храма-капліцы ў гонар святых воінаў прападобных Аляксандра Перасвета і Андрэя Аслябі (Раданежскіх) адбылося 16 лютага ў Брэсце.

Як паведамілі ў прэс-службе пагранічнай групы, будаванне храма-капліцы пачалося ў 2010 годзе. Ён пабудаваны на ахвяраванні памежнікаў і вернікаў, разлічаны на 200 прыхаджан і будзе адкрыты як для ваеннаслужачых, так і для цывільнага насельніцтва.

У адкрыцці храма ўзялі ўдзел намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Васіль Гарбаценка, камандаванне і асабовы склад Брэсцкай пагрангрупы, члены іх сем`яў, прадстаўнікі духавенства.

Пагранічны храм у гонар святых воінаў прападобных Аляксандра Перасвета і Андрэя Аслябі пабудаваны ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж пагранічнымі войскамі Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой, падпісанага 18 лютага 2003 года.

Адкрыццё храма-капліцы было прымеркавана да 10-годдзя падпісання гэтага дакумента, адзначылі ў прэс-службе пагранічнай групы.

БелаПАН, 16 лютага 2013
 
Дата публикации:16.02.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1782
 
Ключевые слова:
Брэст Православие Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме