Гэтыя традыцыі не толькі захавалі, але і працягваюць прымяняць у побыце жыхаркі Глыбоцкага раёна Тэрэса Струй з дачкой Марынай Хрол з вёскі Мацюкова і Сцепаніда Лупач з вёскі Дзеркаўшчына. Спачатку глыбоцкімі майстрыхамі зацікавіліся работнікі культуры раёна і, зафіксаваўшы на фота і відэа працэсы прыгатавання, звярнуліся ў Рэспубліканскую навукова-метадычную раду па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны аб наданні гэтым тэхналогіям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Начальнік аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Малатоўнік (на фота злева) і спецыяліст метадычнага аддзела Наталля Нікіфаровіч (на фота справа) прывезлі на разгляд камісіі перададзеныя майстрыхамі вырабы некалькі відаў і розных формаў хлеба, прыгатаванага ў вясковай печы. У адным з хлябоў нават запечана сала. І двух прыгожых масляных баранчыкаў, зробленых уручную з дапамогаю звычайнай марлі.
Анатоль Кляшчук
Звязда, 18 студзеня 2013