УЗГОДНЕНА
Намеснік Міністра культуры
Рэспублікі Беларусь
Т.І.Стружэцкі
"21" лістапада 2012 г.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Дырэктар Рэспубліканскага
цэнтра нацыянальных культур
М.Л.Рыбакоў
"20" _11_2012 г.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Старшыня Беларускага таварыства
па сувязях з суайчыннікамі за мяжой "Радзіма"
М.У.Дубянок
"20" _11_ 2012 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб конкурсе сярод грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой на лепшыя дасягненні ў арганізацыі і рэалізацыі праектаў па папулярызацыі беларускай культуры ў краінах пражывання беларускай дыяспары
Мэты і задачы конкурсу:
прыцягненне грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў замежжа да папулярызацыі і прасоўвання культурнай спадчыны беларускага народа і сучасных дасягненняў Рэспублікі Беларусь у галіне культуры ў краінах знаходжання;
садзейнічанне актывізацыі наладжвання канструктыўных кантактаў узаемакарыснага супрацоўніцтва зацікаўленых у Беларусі з беларускімі суайчыннікамі за мяжой па развіццю і рэалізацыі праектаў па папулярызацыі культурнай спадчыны беларускага народа ў свеце;
падтрымка і папулярызацыя мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і ўмацаванне кантактаў Рэспублікі Беларусь з беларускімі суайчыннікамі за мяжой у галіне культуры;
падтрымка і заахвочванне лепшых арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой у ажыццяўленні імі культурна-асветніцкай дзейнасці па захаванню і папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны ў свеце.
Заснавальнікі конкурсу:
Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур";
Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой "Радзіма".
У якасці сузаснавальнікаў могуць выступаць дзяржаўныя, грамадскія арганізацыі і іншыя юрыдычныя асобы, якія засноўваюць свае заахвочвальныя прызы ўдзельнікам данага конкурсу.
Удзельнікі конкурсу:
да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадскія арганізацыі беларускіх суайчыннікаў за мяжой і мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў Рэспубліцы Беларусь, якія здзяйсняюць сумесна з грамадскімі аб`яднаннямі беларускіх суайчыннікаў за мяжой, праекты па папулярызацыі і прасоўванню традыцый беларускай культуры за мяжой.
Агульныя палажэнні конкурсу:
1. Тэрміны дзеяння конкурсу:
1.1. Перыяд разгляду - каляндарны год.
1.2. Першыя вынікі падводзяцца на выснове рэалізацыі значных культурных праектаў за мяжой у 2012 годзе.
1.3. Заяўкі і матэрыялы на ўдзел у конкурсе накіроўваюцца ў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур да 1 лютага года, наступнага за мінулым каляндарным годам. Форма заяўкі - адвольная.
2. Умовы адбору канкурсантаў:
2.1. Адбор і прадстаўленне грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў да заахвочвання за здзейсненную працу ажыццяўляецца цэнтральнымі арганізацыйнымі структурамі грамадскіх аб`яднанняў суайчыннікаў і іх аўтаноміямі, а таксама па хадайніцтву замежных устаноў Рэспублікі Беларусь краін знаходжання грамадскіх структур суайчыннікаў.
2.2. Адбор і прадстаўленне да заахвочвання структур мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе вышэйстаячая арганізацыя - рай(гар)выканкомы, аблвыканкомы, Мінскі гарвыканком.
2.3. Адбор прызёраў конкурсу па кожнай асобна ўзятай краіне знаходжання арганізацыйных структур грамадскіх аб`яднанняў беларускіх суайчыннікаў і рэгіёнаў Беларусі, якія прымаюць удзел у конкурсе, ажыццяўляецца на падставе пададзенай у Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур пісьмовай заяўкі з дадаткамі, якія пацвярджаюць інфармацыю пра фактычна здзейсненную працу і практычную выніковасць данага супрацоўніцтва, пацверджаную дакументальна, у тым ліку копіямі публікацый у СМІ.
2.4. Інфармацыя аб падвядзенні вынікаў конкурсу і яго ўдзельніках змяшчаецца на сайце Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур http://centrkult.iatp.by. Матэрыялы конкурсу могуць накіроўвацца для асвятлення ў СМІ Беларусі.
3. Прызавы фонд конкурсу і ўзнагароджанне:
3.1. Набыццё заахвочвальных прызоў забяспечваецца Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур пры падтрымцы і па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і размяркоўваецца паміж лепшымі ўдзельнікамі конкурсу з ліку грамадскіх аб`яднанняў беларускіх суайчыннікаў за мяжой і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у Рэспубліцы Беларусь, якія падалі матэрыялы на разгляд.
3.2. Прызавы фонд можа фарміравацца таксама за кошт сродкаў сузаснавальнікаў і мецэнатаў конкурсу, якія пажадалі прыняць удзел у рэалізацыі данага праекта.
3.3. Уручэнне прызоў лепшым удзельнікам конкурсу здзяйсняецца яго заснавальнікамі, прадстаўнікамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і замежных устаноў Рэспублікі Беларусь у краінах знаходжання арганізацыйных структур грамадскіх аб`яднанняў беларускіх суайчыннікаў.
4. кантакты:
Матэрыялы на конкурс накіроўваюцца:
ГУ «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур»
220029, г.Мінск, вул. Чычэрына, 19 - 105. E-mail: RCNK-1994@mail.ru. тэл. + 375 (17) 290-04-07, 290-04-08, 237-86-04.
«Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой "Радзіма"»
г. Мінск, вул. Захарава, 23. E-mail: radzimabelarus@mail.ru. +375 (17) 288-12-01.