https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі плануецца зрабіць больш жорсткімі падыходы да выдзялення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай падтрымкі


Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

За 9 месяцаў 2012 года розныя віды дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) былі аказаны 233 тыс. чалавек. Аб`ём фінансавання на гэтыя мэты склаў Br304 млрд., што ў 5,4 раза больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

На жаль, часам асобныя атрымальнікі ДАСД становяцца ўтрыманцамі: апынуўшыся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, яны атрымліваюць дзяржсацпадтрымку і прывыкаюць да гэтага, не імкнуцца вырашаць свае праблемы самастойна, - прызнаў Аляксандр Румак. - Разглядаюцца прапановы аб больш жорсткіх падыходах да выдзялення ДАСД у мэтах павышэння адраснасці яе назначэння і большай аб`ектыўнасці". У першую чаргу гэта датычыцца тых, хто знаходзіцца на ўліку ў службе занятасці, удакладніў намеснік міністра: "Калі чалавек некалькі разоў адмаўляецца ад прапанаванага рабочага месца, такім чынам не імкнучыся зарабіць на жыццё сабе і сваёй сям`і, то не зусім справядліва зноў яму аказваць дзяржсацпадтрымку".

Паводле слоў Аляксандра Румака, выпрацоўваюцца прапановы ўпаўнаважыць камісіі мясцовых выканаўчых органаў, якія прымаюць рашэнні аб выдзяленні ДАСД , назначаць гэту дапамогу на мінімальны тэрмін і з улікам выканання рэкамендацый, выдадзеных чалавеку для таго, каб ён змог забяспечыць сябе і сваю сям`ю.

3 студзеня 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

 
Дата публикации:03.01.2013
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:1793
 
Ключевые слова:
Законодательство Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме