https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«А мора-мора» растопіць лёд


Прадстаўнік Беларусі Ягор Жэшка выступіць 1 снежня першым на сцэне дзіцячага «Еўрабачання» ў Амстэрдаме.
Юныя выканаўцы з 12 краін стануць удзельнікамі юбілейнага — дзясятага па ліку Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2012», які праводзіцца сёлета ў Амстэрдаме. Сярод іх і прадстаўнік Беларусі 12-гадовы мінчанін Ягор Жэшка. Першага снежня яго выступленне з песняй «А мора-мора...» адкрые фінальнае шоу на сцэне Мюзік-хол «Хэйнекен».

Пасля перамогі ў нацыянальным адборы на дзіцячае «Еўрабачанне» конкурснай кампазіцыі Ягора была зроблена новая драйвавая аранжыроўка, адпаведна дапрацавалі і сцэнічны нумар, каб выступленне стала больш яркім і дынамічным. З дапамогай стылістаў змяніўся і вобраз самога саліста — замест ранейшага ўзорнага хлопчыка-выдатніка на сцэну выйдзе вясёлы гарэза. Дарэчы, павялічылася колькасць удзельнікаў конкурснага нумара. Цяпер іх пяцёра. Да танцораў Ільі Волкава і Каці Кічкайла, якія выступалі з Ягорам пад-час нацыянальнага адбору, далучы-ліся Данііл Ях і Наташа Несцяронак.

Паводле слоў мастацкага кіраўніка арт-групы «Беларусы» Валерыя Шмата, педагога па вакале беларускага канкурсанта, падрыхтоўка да «Еўрабачання» вялася грунтоўная, і Ягор гатовы да выступлення.

Акцэнт у конкурсным нумары зроблены на вакал. Дарэчы, арэна Мюзік-хол «Хэйнекен» вядомая сваёй выдатнай акустыкай. Будзем спадзявацца, што голас Ягора і яго песня пра чыстае мора, яркае сонца, шчаслівых дзяцей і цудоўнае жыццё прагучаць так, каб закрануць сэрцы еўрапейскай публікі.

Услед за беларускім канкурсантам прадстаўнікі іншых краін выступяць у наступным парадку: Швецыя (2), Азербайджан (3), Бельгія (4), Расія (5), Ізраіль (6), Албанія (7), Арменія (8), Украіна (9), Грузія (10), Малдова (11), Галандыя (12).

Дэвіз сёлетняга дзіцячага «Еўрабачання» — «Разбі лёд!». Такім чынам арганізатары заклікаюць усіх удзельнікаў і прыхільнікаў конкурсу «зламаць лёд», што азначае стварыць сяброўскую атмасферу, у якой будуць панаваць утульнасць, цеплыня, дабрыня і любоў.

У адпаведнасці з «ледзяной» тэмай распрацаваны дызайн канцэртнай залы і сцэны. Гледачы і ўдзельнікі конкурсу быццам трапяць у ледзяную казку. Нават традыцыйны «зялёны пакой», дзе падчас шоу артысты могуць назіраць за выступленнямі, ператворыцца ў «ледзяны пакой».

Першага снежня ў 22.15 прамую трансляцыю з Амстэрдама дзіцячага «Еўрабачання» пакажуць «Беларусь 1» і спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь ТБ». Каменціраваць конкурс бу-дзе карэспандэнт Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Павел Лазовік, які дэбютаваў у якасці тэлевізійнага каментатара падчас трансляцыі Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2010», што праходзіў у Мінску.

Балы, якія будуць прысуджаныя канкурсантам ад Беларусі, аб’явіць вучаніца 6-га класа сталічнай гімназіі № 24 Маша Драздова.

Ірына Свірко
Рэспубліка, 30 лістапада 2012
 
Дата публикации:30.11.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2270
 
Ключевые слова:
Егор Жешко "Евровидение-2012"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме