https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Устаноўлены парадак дзяржаўнай рэгістрацыі фільмаў


У Беларусі ўстаноўлены парадак дзяржаўнай рэгістрацыі фільмаў, вядзення дзяржаўнага рэгістра фільмаў і выдачы дазволаў на іх паказ у рамках кінематаграфічных мерапрыемстваў.
Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 13 лістапада 2012 года № 1038, паведаміла прэс-служба ўрада.

Дзяржрэгістрацыі падлягаюць фільмы, прызначаныя для паказу, пракату, тыражыравання, продажу на тэрыторыі Беларусі, за выключэннем выпадкаў іх паказу дзяржаўнымі тэлевізійнымі СМІ, наймальнікамі для сваіх работнікаў у вучэбна-метадычных мэтах, з дазволу Міністэрства культуры ў рамках кінематаграфічных мерапрыемстваў, а таксама іншых выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам.

Дзяржаўную рэгістрацыю фільмаў, вядзенне дзяржаўнага рэгістра, а таксама выдачу дазволаў на паказ фільмаў у рамках кінематаграфічных мерапрыемстваў ажыццяўляе дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства культуры.

Сярод асноўных задач дзяржрэгістрацыі — вызначэнне ўзроставага абмежавання аўдыторыі гледачоў; выдача дзяржаўнага рэгістрацыйнага пасведчання; уключэнне звестак аб дзяржрэгістрацыі кінастужкі, у тым ліку рэкамендацый па ўзроставым абмежаванні аўдыторыі гледачоў, у дзяржаўны рэгістр фільмаў.

На дзяржрэгістрацыю карціны прадстаўляюць іх вытворцы (прадзюсары) або заяўнікі, якім у адпаведнасці з дагаворам дадзены правы на выкарыстанне фільма.

Фільмы з элементамі эротыкі, насілля і жорсткасці накіроўваюцца дэпартаментам у Рэспубліканскую экспертную камісію па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці (РЭК) для атрымання экспертнага заключэння.

Зыходзячы са зместу фільма, дэпартамент вызначае рэкамендуемыя ўзроставыя абмежаванні аўдыторыі гледачоў і прысвойвае яму адпаведны індэкс, які вызначае парадак выкарыстання. Індэкс указваецца ва ўсіх выпадках выкарыстання фільма (у тым ліку пры трансляцыі па тэлебачанні) і яго рэкламы (буклеты, запрашальныя білеты, улёткі, аб`явы, газеты і іншыя), а таксама на ўпакоўцы носьбітаў з запісам карціны.

Выдача дзяржаўнага рэгістрацыйнага пасведчання або адмова ў яго выдачы ажыццяўляецца на працягу 10 працоўных дзён з дня рэгістрацыі заявы з прыкладаннем усіх неабходных дакументаў і матэрыялаў, а пры неабходнасці накіравання фільма ў РЭК — на працягу месяца.

Дзеянне дзяржаўнага рэгістрацыйнага пасведчання можа быць спынена пры выяўленні невыканання заяўнікам умоў і парадку выкарыстання фільма, прадугледжаных у пасведчанні і заключэнні РЭК. У выпадку прыняцця рашэння аб спыненні дзеяння дзяржаўнага рэгістрацыйнага пасведчання дэпартамент накіроўвае пісьмовае паведамленне аб гэтым яго ўладальніку. На працягу тэрміну, названага ў паведамленні, уладальнік абавязаны вярнуць пасведчанне ў дэпартамент.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 лістапада 2012
 
Дата публикации:24.11.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2637
 
Ключевые слова:
Кинематограф Регистрация Возрастная аудитория
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме