https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пазняк заклікаў прыхільнікаў прыняць меры па захаванні гістарычнай памяці


Заяву лідара КХП-БНФ на мітынгу каля памятнага крыжа ў Лошыцкім яры зачытаў сакратар управы партыі Валерый Буйвал.
Палітбежанец, лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк лічыць, што неабходна прыняць дадатковыя меры па захаванні гістарычнай памяці.

Пазняк адзначыў, што ў Лошыцкім яры ў 1937 годзе было расстраляна да 10 тысяч беларусаў. У канцы 1980-х гадоў ён ініцыяваў тут раскопкі, аднак Лошыцкі яр быў засыпаны гравіем, заасфальтаваны і на гэтым месцы былі пабудаваны гаражы. "КДБ спрабаваў схаваць свае злачынствы", — лічыць лідар КХП-БНФ.

На яго думку, цяпер улады Беларусі імкнуцца знішчыць такія помнікі або прынізіць іх маральнае значэнне. "Ні ў Курапатах, ні ў Лошыцкім яры, ні ў іншых месцах расстрэлаў беларусаў КДБ не павінен мець магчымасць схаваць свае злачынствы", — працытаваў Буйвал заяву Пазняка.

Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрый Беленькі падзякаваў усім удзельнікам акцыі за тое, што яны "ў выхадны дзень адклалі свае штодзённыя справы і прыйшлі ў Лошыцкі яр". "Гэта — неабходная ахвяра для таго, каб уберагчыся ад новых трагедый на нашай зямлі", — заявіў палітык.

Ён заклікаў прысутных расказваць пра "Дзяды", Курапаты і Лошыцкі яр усім сваім родным і знаёмым. "Трэба, каб нашы словы праніклі ў сэрцы людзей, і надалей яны б далучыліся да нашых шэсцяў у Курапаты і Лошыцкі яр", — сказаў Беленькі.

Мітынг завяршыўся выкананнем духоўнага гімна "Магутны божа" і ўскладаннем кветак да памятнага крыжа.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 4 лістапада 2012
 
Дата публикации:04.11.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2971
 
Ключевые слова:
Дзяды Зенон Позняк Оппозиция в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме