https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віншаванні Прэзідэнта


Жанчынам-мацi Рэспублiкi Беларусь
Дарагiя суайчыннiцы!

Ад усёй душы вiншую вас з Днём мацi.

Мама — першае i галоўнае слова ў лёсе чалавека. З глыбiнi стагоддзяў дайшла да нас вялiкая запаведзь: шануй бацьку свайго i мацi сваю — i будзеш шчаслiвы. Адзiная на свеце жанчына, дзякуючы якой мы прыходзiм на гэтую Зямлю, назаўсёды застаецца для кожнага анёлам-ахоўнiкам, надзейным прычалам у бурным жыццёвым моры.

Вялiкiя дружныя сем`i, дзе растуць здаровыя дзецi, — гарантыя трываласцi ўстояў дзяржавы. Таму пытаннi сацыяльнай абароны i падтрымкi мацярынства заўсёды будуць у цэнтры нашай увагi. Мы забяспечым найлепшыя ўмовы для таго, каб вы нараджалi як мага больш малых, выхоўвалi iх пад мiрным небам, у спакойнай i шчаслiвай краiне.

Мiлыя нашы мамы! Нездарма кажуць, што дзецi — гэта самае каштоўнае ўпрыгажэнне i важны крытэрый поспеху любой жанчыны. І таму, дабiваючыся вышынь у прафесiйнай i грамадскай дзейнасцi, не забывайце пра сваё найпершае прызначэнне — дарыць жыццё i захоўваць цяпло дамашняга ачага. Няхай вас заўсёды акружаюць усмешлiвыя твары сыноў i дачок, а побач будзе блiзкi, любячы чалавек.

Зычу вам i вашым родным здароўя, шчасця i добрага настрою.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 13 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:13.10.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2438
 
Ключевые слова:
Праздники Беларуси День матери
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме