https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь заняла 91-е месца ў рэйтынгу здароўя Bloomberg


Беларусь заняла 91-е месца са 145 у рэйтынгу здароўя Bloomberg.
Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце агенцтва, краінай з самымі здаровымі жыхарамі з`яўляецца Сінгапур, за ім ідуць Італія, Аўстралія, Швейцарыя і Японія. У першую дзясятку таксама трапілі Ізраіль, Іспанія, Нідэрланды, Швецыя і Германія.

З былых савецкіх рэспублік Эстонія заняла 57-е месца, Грузія — 77-е, Латвія — 79-е, Таджыкістан — 84-е, Узбекістан — 85-е, Азербайджан — 87-е, Расія — 97-е.

Беларусь у рэйтынгу суседнічае з такімі краінамі, як Непал (89-е месца), Інданезія (90-е), Манголія (92-е), Балівія (93-е), Бангладэш (94-е).

Пры складанні рэйтынгу выкарыстоўваліся спецыяльна распрацаваныя сукупны індэкс здароўя і індэкс рызык для здароўя, які аднімаўся ад першага паказчыка.

Пры ацэнцы стану здароўя жыхароў розных краін улічваліся паказчыкі працягласці жыцця і дзіцячай смяротнасці, прычыны смяротнасці і смяротнасць у розных узроставых групах, а таксама чаканая працягласць жыцця мужчын і жанчын пасля дасягнення 65 гадоў.

Да фактараў рызыкі, якія зніжаюць рэйтынг здароўя, былі аднесены, у прыватнасці, доля курцоў, якім больш за 15 гадоў, узровень спажыванне алкаголю на душу насельніцтва, доля людзей з залішняй вагой і атлусценнем, доля фізічна неактыўнага насельніцтва, доля насельніцтва з павышаным узроўнем халестэрыну, з павышаным крывяным ціскам, з высокім утрыманнем глюкозы, доля ВІЧ-інфікаваных, экалагічная сітуацыя, дзіцячыя захворванні і мацярынская смяротнасць.

Таццяна Каравянков, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2012
 
Дата публикации:17.08.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2831
 
Ключевые слова:
Индекс здоровья Здравоохранение Уровень жизни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме