https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эўрадэпутат: аддаць пад суд усіх удзельнікаў нападу на беларусаў у Варшаве


Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Марэк Мігальскі заклікаў міністра ўнутраных справаў Польшчы Яцэка Ціхоцкага аддаць правасудзьдзю ўсіх удзельнікаў нападу на прадстаўнікоў беларускай эміграцыі ў Варшаве.
Зьбіты ў Варшаве судырэктар Беларускага дому Зьміцер Бародка

«12 жніўня здарылася вельмі непрыемная сытуацыя на футбольным полі гімназіі № 23 на вуліцы Тарнавецкай у Варшаве. Група хуліганаў напала на грамадзян Беларусі, якія хацелі правесьці футбольны турнір для дыяспары, што жыве ў Польшчы. Нягледзячы на тое, што галоўны арганізатар турніру — Беларускі Дом у Варшаве — зарэзэрваваў футбольнае поле на 12 гадзін дня, дзьве польскія каманды, якія гулялі на стадыёне, не хацелі вызваліць поле і на адпаведныя просьбы адрэагавалі агрэсіўна. Падчас гэтай ганебнай для палякаў падзеі былі зьбітыя Зьміцер Бародка, адзін з кіраўнікоў Беларускага Дома ў Варшаве, і фотарэпарцёр парталу „Хартыя-97“ Іван Мяжуй. Акрамя таго, у журналіста быў выкрадзены дарагі фотаапарат», — цытуе зварот Мігальскага «Хартыя-97».

«Як былы супрацоўнік Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў, вы ўсьведамляеце цяжкую сытуацыю беларускіх грамадзян, вымушаных жыць у Польшчы па палітычных прычынах, — піша Мігальскі. — Асноўнай задачай палякаў як нацыі, якая таксама карысталася гасьціннасьцю іншых краін падчас барацьбы за сувэрэнітэт, павінна быць арганізацыя бясьпекі беларускіх эмігрантаў, аказаньне ім дапамогі ў самаарганізацыі і падтрымка іх ініцыятываў. Тое, што адбылося ў мінулую нядзелю, зьяўляецца абсалютнай супрацьлегласьцю нашым абавязаньням перад суседнім народам і падрывае веру ў тое, што Польшча зьяўляецца бясьпечным прыстанішчам для беларускай апазыцыі».

Эўрадэпутат заклікаў міністра «зрабіць усё магчымае, каб усе вінаватыя ў гэтым бессэнсоўным і жорсткім нападзе былі знойдзены і аддадзены польскаму правасудзьдзю, а выкрадзенае абсталяваньне было вернута ўладальнікам». «Трывожнымі зьяўляюцца паведамленьні аб ходзе расьсьледаваньня: арыштаваныя толькі некалькі злачынцаў, не ўдалося затрымаць найбольш агрэсіўных хуліганаў (хоць былі сфатаграфаваныя нумарныя знакі аўтамабіляў, на якіх яны зьехалі). Сьведкі зь Беларусі, якіх дапытваюць, скардзяцца, што адвакаты асобаў, якія ўчынілі злачынства, удзельнічаюць у допыце, а ў калідорах ахвяры могуць сустрэць злачынцаў», — адзначае Мігальскі.

«Таму я зьвяртаюся да вас, каб гэты выпадак не даказаў чарговы раз (як, напрыклад, інцыдэнт з Алесем Бяляцкім) бяздушнасьць і абмежаванасьць польскіх установаў і чыноўнікаў», — заявіў эўрадэпутат.

Мігальскі выказаў намер накіраваць такія самыя лісты міністру юстыцыі і мэру Варшавы.

Радыё Свабода, 16 жніўня 2012
 
Дата публикации:16.08.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2607
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Беспорядки Эмиграция Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме