https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У інтэрнэце створана інфармацыйная пляцоўка "Студэнцкі навінавы канал 17/11"


Як паведамілі ў рэдакцыі "Студэнцкага навінавага канала 17/11", рэсурс закліканы папоўніць існуючы прабел у інфармаванні моладзі аб палітычным, эканамічным і сацыяльным стане беларускага студэнцтва.
У інтэрнэце створана інфармацыйная пляцоўка для студэнтаў "Студэнцкі навінавы канал 17/11" — http://17-11.info.

Мэтавая аўдыторыя рэсурса — актыўныя студэнты, якія ўмеюць крытычна думаць і імкнуцца штосьці змяніць у сваім універсітэце. Лозунг канала: "Забаронена забараняць!".

Студэнцкі канал асвятляе мерапрыемствы студэнцкіх арганізацый і ініцыятыў; навіны ва ўніверсітэтах, палітыку дзяржавы ў сферы вышэйшай адукацыі; правы студэнтаў і выпадкі іх парушэнняў.

Як разлічваюць арганізатары ініцыятывы, студэнцкі канал навін стане пляцоўкай, на якой маладыя людзі будуць абменьвацца інфармацыяй па вырашэнні праблем і змогуць знайсці аднадумцаў. Цікавую інфармацыю ўсім ахвотным прапануюць прысылаць у раздзел сайта "Грамадзянская журналістыка".

Як адзначылі ў рэдакцыі рэсурсу, штодзень канал размяшчае ад двух да чатырох навін. У перспектыве з пачаткам новага навучальнага года чакаецца павелічэнне колькасці матэрыялаў, перш за ўсё за кошт паведамленняў студэнтаў пра парушэнні іх правоў. Акрамя таго, запланавана інфармацыйная кампанія канала ва ўніверсітэтах Беларусі.

У рэдакцыі "Студэнцкага навінавага канала 17/11" таксама разлічваюць на пашырэнне пазаштатных супрацоўнікаў рэсурса — студэнтаў. Цяпер у штаце канала 6 чалавек і некалькі пазаштатных журналістаў.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 29 ліпеня 2012
 
Дата публикации:29.07.2012
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:2500
 
Ключевые слова:
Интернет Студенты Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме