https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны фестываль беларускай культуры "Прымацкая бяседа" пройдзе 4—5 жніўня ў польскім Міхалава


4—5 жніўня ў польскім горадзе Міхалава, недалёка ад мяжы з Беларуссю, пройдзе II міжнародны фестываль беларускай культуры "Прымацкая бяседа".
Сёлета Міністэрства культуры Беларусі сабрала на фестываль дэлегацыю з трох калектываў. У яе ўвайшлі Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі "Свята", Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" і заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Сваякі" (Мазыр).

Арганізацыйна-тэхнічнымі пытаннямі ўдзелу беларускіх артыстаў у фестывалі займаецца кампанія "Белканцэрт".

Упершыню фестываль "Прымацкая бяседа" праходзіў летась і быў прымеркаваны да 15-годдзя самага вядомага калектыву беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы — ансамбля песні "Прымакі" з Беластока. Тады на адной сцэне выступалі вядомыя артысты з беларускай сталіцы і папулярныя самадзейныя калектывы з Гродзенскай вобласці.

"Мы знаёмыя з творчасцю ансамбля "Прымакі" — гэта вельмі годны калектыў. Жывучы ў Польшчы, яны выконваюць толькі беларускія песні, прычым на вельмі высокім узроўні, — паведаміў БелаПАН дырэктар БДА "Песняры" Сяргей Маеўскі. — Мы з задавальненнем прынялі прапанову аб удзеле ў фестывалі. Ва ўсходняй Польшчы жыве шмат этнічных беларусаў, і яны заўсёды рады сустрэчы з артыстамі, выканаўцамі песні на роднай мове. Зрэшты, яшчэ раней, спецыяльна для гастроляў у Польшчу, быў напісаны польскі тэкст да "Паланезу", які нашы суседзі ўспрымаюць як нефармальны гімн. У нас запланаваныя два выступленні па 40 хвілін".

Усе мерапрыемствы фестывалю "Прымацкая бяседа" праходзяць на адкрытых пляцоўках.

Аксана Яноўская, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2012
 
Дата публикации:30.07.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3079
 
Ключевые слова:
Міхалава Беласток Падляшша Фэст культуры Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме