https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэлегацыя МЗС Беларусі наведае Славенію


Дэлегацыя Міністэрства замежных спраў Беларусі на чале з намеснікам міністра Аленай Купчынай наведае 9—11 ліпеня з візітам Славенію.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас перамоў у Міністэрстве замежных спраў Славеніі плануецца абмеркаваць комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і тэматыку развіцця дыялогу па лініі Мінск — Брусель.

Запланаваны таксама перамовы з прадстаўнікамі буйнога славенскага бізнесу па пытаннях пашырэння эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Славеніяй.

10 ліпеня ў Любляне пройдзе ўрачысты прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 20-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, будзе арганізавана выстава беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера, адбудзецца канцэрт беларускіх артыстаў: квартэта драўляных духавых інструментаў "Рыўера" і скрыпачкі Маймуны.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2012
 
Дата публикации:09.07.2012
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1757
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Словения Славянский мир Инвестиции Бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме