https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юбілей Янкі Купалы на Магіле льва


7 ліпеня ў Магілёве на замкавай гары сябры Таварыства беларускай мовы адзначалі 130-годзьдзе Янкі Купалы. Імпрэза адбылася ля знаку, ўсталяванага ў гонар галоўнага героя паэмы «Магіла льва» — легендарнага Машэкі.
Да знаку актывісты паставілі партрэт Янкі Купалы, усклалі кветкі. Чыталі вершы й урыўкі з самой паэмы «Магіла льва» ды фрагмэнты ўспамінаў беларускіх пісьменьнікаў пра Купалу. Сьпявалі песьні на купалавы вершы.

«Сто гадоў таму, у 1913 годзе, Янка Купала напісаў паэму „Магіла Льва“, якая прысьвечаная гісторыі Магілёва. Вось мы цяпер і знаходзімся на замкавай гары, на Магіле льва.

Сваім сёньняшнім мерапрыемствам мы вырашылі запачаткаваць традыцыю, каб на дзень народзінаў першага народнага паэта Беларусі зьбірацца менавіта на гэтым месцы, якое зьвязана з творчасьцю народнага песьняра.

Паколькі дзень сёньня сьпякотны вырашылі сабрацца надвячоркам. Прыйшлі неабыякавыя людзі да нацыянальнай беларускай культуры і літаратуры. Мяркую, што два дзясяткі чалавек для першага разу — няблага», зазначыў старшыня магілёўскай арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў.

Сваё замчышча магілёўцы так і называюць — «магіла льва». Яно ўзвышаецца на некалькі дзясяткаў мэтраў над Дняпром. Гэтую асаблівасьць адзначыў у сваёй паэме Янка Купала. Цяпер на замкавай гары парк. Дабудоўваецца праваслаўная царква. Непадалёк усталяваны знак Машэку.

Афіцыйныя мерапрыемствы да юбілею Янкі Купалы пакуль у Магілёве адбыліся толькі ў гарадзкіх бібліятэках.

Недзяржаўны тэлевізійны канал «Магілёў-2» рыхтуе невялікія ролікі, у якіх моладзь чытае вершы Янкі Купалы.

Неўзабаве іх пакажуць у эфіры.

Радыё Свабода, 8 ліпеня 2012
 
Дата публикации:08.07.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:5503
 
Ключевые слова:
Янка Купала Магіла льва Машэка Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме