Найбольш доўгажыхароў у Гарадзенскай вобласьці, за ёй ідуць Берасьцейская, Менская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская. Найніжэйшы паказьнік у Менску, дзе на 2 мільёны жыхароў толькі 49 тых, каму болей за стагодзьдзе.
А як справы з доўгажыхарствам у суседзяў Беларусі?
У Расеі, паводле дадзеных інстытуту геранталёгіі, жыве 6800 чалавек, якім болей за 100 гадоў. Пры насельніцтве ў 140 мільёнаў паводле паказьніка на 100 тысяч жыхароў Расея нязначна саступае Беларусі.
Ніжэйшы ўзровень доўгажыхарства і ва Ўкраіне — 1700 з гакам доўгажыхароў, пры тым што насельніцтва ўпяцёра больш, чым у Беларусі.
Прыкладна аднолькавы паказьнік доўгажыхарства ў Беларусі з Польшчай, дзе людзей, старэйшых за 100 гадоў, крыху болей за 2 тысячы пры насельніцтве ў 4 разы большым, чым у Беларусі.
А вось у параўнаньні зь Літвой Беларусь прайграе: там жыве болей за 300 грамадзянаў старэйшага за 100 гадоў веку, пры тым што насельніцтва там меней ў тры разы.
Алег Грузьдзіловіч
Радыё Свабода, 21 ліпеня 2012