https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ГУУС Мінгарвыканкама арганізуе бяспеку падчас святкавання Вялікадня


У найбліжэйшую нядзелю праваслаўныя хрысціяне адзначаць Уваскрасенне Хрыстова. Урачыстыя набажэнствы, прымеркаваныя да свята, адбудуцца 14 і 15 красавіка ў 36 праваслаўных храмах і прыходах сталіцы.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, пры правядзенні рэлігійных мерапрыемстваў чакаецца вялікая колькасць грамадзян як у саміх культавых будынках, так і на сумежнай тэрыторыі. У сувязі з гэтым намаганні сталічных міліцыянераў будуць скіраваны на арганізацыю асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, а таксама на папярэджанне ДТЗ у месцах правядзення мерапрыемстваў і на сумежнай вулічна-дарожнай сетцы. Шчыльнасць міліцэйскіх нарадаў будзе павялічана. Праваахоўнікі будуць выкарыстоўваць ручныя металадэтэктары, а пры неабходнасці будуць гатовы выставіць агароджы і арганізаваць прапускны рэжым з выкарыстаннем стацыянарных (рамачных) металадэтэктараў.

Традыцыйна ў святочныя дні ГУУС заклікае гараджан і гасцей сталіцы да ўмеранасці ва ўжыванні спіртнога, а таксама нагадвае пра забарону распівання алкагольных напояў, у тым ліку піва, у грамадскіх месцах.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2012
 
Дата публикации:13.04.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2612
 
Ключевые слова:
Пасха Вялікдзень Правопорядок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме