https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На дзіцячым "Еўрабачанні-2011" Беларусь заняла трэцяе месца


13-гадовая Лідзія Заблоцкая з Магілёва з кампазіцыяй "Ангелы добра" заняла трэцяе месца на міжнародным дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2011" у Ерэване.
Прадстаўніца Беларусі атрымала 99 балаў. Столькі ж на рахунку Кацярыны Рабавай з Расіі ("Ромео и Джульетта").

Перамогу ў конкурсе атрымаў грузінскі ансамбль Candy ("Candy Music") — 108 балаў, на другім месцы спявачка з Галандыі Рэйчэл ("Teenager") — 103.

Заблоцкая атрымала па 12 балаў ад Расіі, Малдовы і Украіны, па 8 — ад Арменіі, Літвы, Галандыі і Грузіі, 7 — ад Латвіі, 4 — ад Балгарыі, па 3 — ад Македоніі і Швецыі, 2 — ад Бельгіі і яшчэ 12 балаў у якасці бонуса разам з усімі ўдзельнікамі конкурсу.

Беларусь дала 1 бал Бельгіі, 2 — Украіне, 3 — Македоніі, 4 — Літве, 5 — Арменіі, 6 — Балгарыі, 7 — Расіі, 8 — Малдове, 10 — Галандыі, 12 — Грузіі.

Усяго ў "Еўрабачанні-2011" удзельнічалі выканаўцы з 13 краін.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2011
 
Дата публикации:04.12.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2524
 
Ключевые слова:
Евровидение-2011 Магілёў Конкурс Ереван
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме