https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Кіеве адкрыты помнік Уладзіміру Караткевічу


На адкрыцці помніка
20 кастрычніка ў Кіеве быў адкрыты помнік класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел міністры культуры Беларусі і Украіны Павел Латушка і Міхаіл Кулыняк, дзеячы культуры і мастацтва дзвюх краін.

Павел Латушка адзначыў, што Уладзімір Караткевіч адыграў вялікую ролю ў беларускай культуры: ён даў беларусам разуменне таго, што беларускі народ мае багатую гісторыю, якая з`яўляецца часткай еўрапейскай гісторыі.

Паводле слоў міністра, помнік фактычна стане сімвалам яднання беларускага і ўкраінскага народаў.

Латушка таксама падкрэсліў вялікі ўплыў украінскай культуры на творчасць Уладзіміра Караткевіча. "У сваіх шматлікіх мастацкіх творах і літаратуразнаўчых артыкулах пісьменнік звяртаўся да ўспамінаў пра жыццё на Украіне, даследаваў творчасць Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франка і іншых", —сказаў ён.

Як нагадвае прэс-служба Міністэрства культуры, помнік Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве ўзведзены ў мэтах выканання дамоўленасці прэзідэнтаў Беларусі і Украіны. Помнік створаны беларускімі скульптарамі Канстанцінам Селіханавым, Алегам Варвашэнем і архітэктарам Аляксандрам Корбутам.

Фінансаванне работ па стварэнні помніка ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэзервовага фонду прэзідэнта Беларусі. Работы па ўсталяванні помніка ў Кіеве і добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі ажыццяўляліся за сродкі кіеўскай мэрыі.

БелаПАН
20 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:20.10.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:4702
 
Ключевые слова:
Короткевич Белорусская литература Беларусь-Украина Киев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме