https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вернікі Квасоўкі змагаюцца з брыдкаслоўем


У квасоўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродзенская дыяцэзія) працягваецца акцыя «Чыстае слова». 2011 год тут аб’яўлены годам барацьбы з брыдкаслоўем.
Распачаць падобную барацьбу пробашча парафіі кс. Яна Занеўскага прымусіла паўсюднае выкарыстанне нецэнзурнай лексікі: ад дзяцей да састарэлых, ад начальнікаў да падначаленых, у магазіне, на вуліцы, на працы — усюды. Да таго ж аб існаванні дадзенай праблемы часта святару казалі парафіне, шукаючы ў яго параду.

Большасць жыхароў Квасоўкі — католікі, таму аб правядзенні дадзенай акцыі ў хуткім часе стала вядома ўсім. Цяпер аб адміністрацыйным пакаранні за лаянку ў грамадскіх месцах, негатыўным уздзеянні на развіццё чалавека  брыдкаслоўя і інш. у парафіяльную газету піша настаўніца мясцовай школы.

Кожную першую нядзелю месяца ў інтэнцыі пазбаўлення залежнасці ад брыдкаслоўя ў парафіі праводзіцца гадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а падчас святой Імшы святар прамаўляе гамілію на гэтую тэму і дае канкрэтныя парады.

Па словах кс. Яна Занеўскага, паўгода правядзення акцыі даюць свае вынікі. Усё радзей можна пачуць на вуліцы брыдкія словы, а самі парафіяне прызнаюцца, што шмат працуюць над сабой, каб пазбягаць выкарыстання нецэнзурнай лексікі.

Для тых жа, хто таксама заўважае за сабой падобную слабасць і залежнасць, кс. Ян Занеўскі раіць памятаць аб тым, што слова павінна будаваць, а не разбураць. А таксама рабіць наступнае:

    заўсёды памятаць аб прынятым намеры
    разважаць над адмоўнымі бакамі выкарыстання нецэнзурнай лексікі
    весці барацьбу ў сваім сумленні і сэрцы
    маліцца.

Святлана Жылевіч, Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
Католік.by  10 жніўня 2011
 
Дата публикации:11.08.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4077
 
Ключевые слова:
Религия Культура речи Католики в Беларуси Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме