https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гараскоп стрыжак на жнівень


Каб стрыжка забяспечыла даўгалецце і добрае здароўе трэба ведаць, ў які дзень завітаць да цырульніка...
1 жніўня. Спрыяльны дзень для наведвання салона: стрыжка ўмацуе карані валасоў, палепшыць іх структуру.

2 жніўня. Неспрыяльны дзень  для стрыжкі валасоў: устрымаецеся ад паходу да майстра.  Затое манікюр і педыкюр, зробленыя ў гэты дзень, будуць ідэальнымі.

3 жніўня. Стрыжка валасоў прывядзе да павелічэння дабрабыту, вы станеце крыху багацейшымі.

4 жніўня. Стрыгчы валасы непажадана.

5 жніўня. Стрыжка ў гэты дзень можа прыцягнуць канфлікты.

6 жніўня. Стрыжка забяспечыць даўгалецце, добрае здароўе і зробіць ваша жыццё годным у вачах навакольных (калі не адразу, то ў бліжэйшыя месяцы).

7 жніўня. Стрыжка валасоў у гэты дзень прыцягвае хваробы.

8 жніўня. Рэкамендуецца ўстрымацца ад стрыжкі.

9 жніўня. Спрыяльны дзень для стрыжкі валасоў.

10 жніўня. Стрыгчы валасы нельга.

11 жніўня. Спрыяльны дзень. Разам з астрыжанымі кончыкамі вы знішчыце ўвесь негатыў. Стрыжка дапаможа пазбавіцца ад праблем.

12 жніўня. Стрыжка ў гэты дзень спрыяльная.

13 жніўня. Поўня. Гэта самы спрыяльны час для стрыжкі валасоў.

14 жніўня. Лепш ад стрыжкі ўстрымацца.

15 жніўня. Стрыжку валасоў лепш адкласці на больш спрыяльны дзень.

16 жніўня. Неспрыяльны дзень для стрыжкі.

17 жніўня. Можаце смела звяртацца да цырульніка, бо стрыжка ў гэты дзень падаўжае жыццё.

18 жніўня. Стрыгчы валасы непажадана.

19 жніўня. Спрыяльны дзень для стрыжкі валасоў.

20 жніўня. Удалы дзень для наведвання цырульні.

21 жніўня. Стрыжка палепшыць ваш дабрабыт.

22 жніўня. Ад стрыжкі лепш устрымацца.

23 жніўня. Паказанні ў гэтага дня такія ж, як і напярэдадні.

24 жніўня. Няўдалы дзень для стрыжкі валасоў.

25 жніўня. У выніку стрыжкі валасоў ці стварэння прычоскі вы прыцягнеце да сябе радасць і шчасце.

26 жніўня. Спрыяльны дзень для стрыжкі валасоў.

27 жніўня. Стрыжка надасць вам чароўнасці, вы будзеце падабацца людзям яшчэ больш.

28 жніўня. У выніку стрыжкі валасоў губляецца ваша энергія, як кажуць у народзе, "можна розум састрыгчы".

29 жніўня. Маладзік. Стрыжка валасоў забароненая.

30 жніўня. Стрыгчы валасы не рэкамендуецца, паколькі гэта можа прыцягнуць спрэчкі з блізкімі людзьмі.

31 жніўня. Наведваць цырульню не рэкамендуецца, паколькі гэта можа пацягнуць сур`ёзныя растраты ў блізкай будучыні.

Падрыхтавала Алена Кравец
Звязда, 3 жніўня 2011
 
Дата публикации:03.08.2011
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:3315
 
Ключевые слова:
Стрижка волос на август Гороскоп Лунный календарь Астрология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме