https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мядзведзеў прапаноўвае Украіне і Беларусі разам з Расіяй адзначыць 1150-годдзе расійскай дзяржаўнасці


Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў прапаноўвае Украіне і Беларусі разам з Расіяй адзначыць у 2012 годзе 1150-годдзе расійскай дзяржаўнасці. Пра гэта ён заявіў, выступаючы 22 ліпеня ва Уладзіміры на сумесным пасяджэнні прэзідыумаў савета па культуры і мастацтве і савета па навуцы, тэхналогіях і адукацыі пры прэзідэнце РФ.
"Я лічу, што мы цалкам маглі б адзначыць гэтую падзею разам з нашымі блізкімі краінамі, я маю на ўвазе перш за ўсё Украіну і Беларусь. У нас агульныя гістарычныя і духоўныя карані. І 2012 год, ён з`яўляецца важным годам не толькі для нашай краіны, тым больш што дзяржаўнасць наша, у адпаведнасці з кананічнай тэорыяй, распаўсюджвалася, што называецца, з поўначы — паўночнага захаду на поўдзень, і ў гэтым сэнсе мы зацікаўлены, каб нашы партнёры ўзялі ва ўсім гэтым удзел", — цытуе Мядзведзева РІА Новости.

Выступаючы з заключным словам і падводзячы вынікі пасяджэння, кіраўнік дзяржавы заявіў, што Расія зацікаўлена ў тым, каб адсвяткаваць юбілей разам з Украінай і Беларуссю. Ён зазначыў, што на сваім узроўні ўзніме гэтае пытанне з кіраўнікамі суседніх краін.

БелаПАН
Мінск, 22 ліпеня 2011
 
Дата публикации:22.07.2011
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:2355
 
Ключевые слова:
Государственность России
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме