https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны этнафестываль "Вольнае паветра" адбудзецца 27 жніўня на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне


Міжнародны этнафестываль "Вольнае паветра" адбудзецца 27 жніўня на хутары Шаблі (вёска Малое Запруддзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці), паведамілі ў прэс-службе фестывалю.
Мерапрыемства планавалася на 2 ліпеня, аднак арганізатары перанеслі дату яго правядзення на канец жніўня "з-за недахопу супрацоўнікаў міліцыі", якія былі задзейнічаны ў забеспячэнні бяспекі ў Мінску 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці.

"Атрыманыя ўсе неабходныя дазволы мясцовых улад, праваахоўных органаў, — цытуе прэс-служба арганізатара мерапрыемства Уладзіміра Шаблінскага. — Дасягнутыя дамоўленасці з усімі неабходнымі тэхнічнымі і бытавымі службамі. Так што гледачы ўжо могуць планаваць сваю паездку на фестываль. Білеты ўжо ў продажы".

"Вольнае паветра" збярэ паўтара дзясятка беларускіх і замежных артыстаў, якія спалучаюць этна з сучаснымі музычнымі тэндэнцыямі. Характэрна тое, што ўсе замежныя выканаўцы наведаюць Беларусь упершыню. Сярод іх "Бадзьян Сауна Сістэм" (Украіна), "Комба-бакх" (Расія), DJ Wojcio (Польшча), а таксама Shazalakazoo (Сербія) і Sovijus (Літва). Свае этнамузычныя эксперыменты прадэманструюць беларускія гурты "Нагуаль", Gurzuf, Morfe Acoustic Band, а таксама шэраг дзіджэяў.

Як раней паведамляла прэс-служба фестывалю, для гасцей абсталёўваюць кінатэатр пад адкрытым небам, яны таксама змогуць паўдзельнічаць у розных гульнях і забавах. Акрамя таго, на мерапрыемстве будзе арганізаваны паўнацэнны сэрвіс — "ад туалетаў да харчавання і палатачнага гарадка".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2011
 
Дата публикации:18.07.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3715
 
Ключевые слова:
Валожын Фэст культуры Этнофестиваль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме