https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адукацыя ў Беларусі


16 ліпеня Белдзяржуніверсітэт пачынае прыём дакументаў на першую ступень вышэйшай адукацыі.
Як паведаміла прэс-служба БДУ, прыём дакументаў будзе весціся па 57 спецыяльнасцях, якія ўключаюць 89 кірункаў. На дзённую форму навучання за кошт сродкаў бюджэту сёлета плануецца прыняць 2.094 чалавекі, на платнай аснове — 2.657. На завочную форму навучання за кошт сродкаў бюджэту план прыёму складае 440 чалавек, на платнай аснове — 1.465, для атрымання другой вышэйшай адукацыі — 572. Апрача таго, у БДУ прадугледжваюць прыняць звыш 400 замежных грамадзян для навучання на першай і другой ступені вышэйшай адукацыі.

Сёлета ў БДУ адкрываюцца тры новыя спецыяльнасці і тры новыя кірункі ў межах дзейных спецыяльнасцяў з асобным планам прыёму. На біялагічным факультэце — "Мікрабіялогія" з прысваеннем кваліфікацыі "Біёлаг. Мікрабіёлаг"; "Біяхімія" з прысваеннем кваліфікацыі "Біёлаг. Біяхімік". У Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ адкрываецца спецыяльнасць "Кіраўніцтва інфармацыйнымі рэсурсамі" з прысваеннем кваліфікацыі "Менеджар-эканаміст інфармацыйных сістэм". На спецыяльнасці "Фізіка" адкрываецца кірунак "Фізіка нанаматэрыялаў і нанатэхналогій", на спецыяльнасці "Геаграфія" — "Космааэракартаграфія". На гуманітарным факультэце адкрываецца кірунак "Сацыяльнае праектаванне" па спецыяльнасці "Сацыяльная праца".

Яшчэ тры кірункі з`явіліся на гуманітарных спецыяльнасцях (без асобнага плана прыёму). На філалагічным факультэце адкрываюцца два кірункі: "Дзелавая камунікацыя" на спецыяльнасцях "Руская філалогія" і "Беларуская філалогія"; "Руская мова як замежная" на спецыяльнасці "Руская філалогія". На гістарычным факультэце адкрываецца кірунак "Гісторыя рэлігій" на спецыяльнасці "Гісторыя".

На скарочаны тэрмін навучання на завочную форму атрымання адукацыі БДУ сёлета плануе пачаць набор на спецыяльнасць "Матэматыка", кірунак "Інфармацыйныя тэхналогіі" са спецыялізацыяй "Вэб-праграмаванне і інтэрнэт-тэхналогіі". На гэты кірунак будуць залічвацца на трэці курс выпускнікі 2011 года Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа, Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Мінскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2011
 
Дата публикации:14.07.2011
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:3861
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания-2011 Белорусский государственный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме