Яго Эксцэленцыя Найдастойнейшы
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці
Апостальскі Нунцый у Беларусі
Ваша Эксцэленцыя,
Ад усяго сэрца віншую Вас з нагоды прызначэння Апостальскім Нунцыем у Беларусі. Веру, што Ваш багаты ватыканскі і дыпламатычны досвед будзе вельмі карысным як для развіцця адносін паміж Апостальскім Сталіцай і Беларуссю, так і для ўзмацнення Каталіцкага Каcцёла і адносін з Праваслаўнай Царквой для сумеснага адказу на выклікі сучаснасці.
Няхай Бог благаславіць Вас, а Будслаўская Мадонна з Нацыянальнага санктуарыя беражэ ў выкананні гэтай новай і адказнай місіі ў Касцёле.
На многая і плённая лета!
Чакаем у Беларусі.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Апостальскі Адміністратар Ad nutum Sanctae Sedis
Пінскай дыяцэзіі
catholic.by
15 ліпеня 2011