https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Касцёлу ў Нясвіжы 410 гадоў


410 гадоў адзначыў славуты духоўны сімвал Беларусі і архітэктурны помнік ранняга барока — касцёл у Нясвіжы. Святыню асвяціў Папскі нунцый Клаўдыё Рангоні 7 кастрычніка 1601 г. Cёлета святкаванні прайшлі 25 чэрвеня пасля ўрачыстасці Божага Цела, тытул якога носіць касцёл.
Cвяткаванне распачалося канферэнцыяй для сем’яў, якую правёў кс. Эрвін Вячорак (рух Equipes Notre-Dame). Падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту вернікі нясвіжскай парафіі і яе госці дзякавалі Богу за святыню, яе мецэнатаў і святароў, якія тут працавалі.

Пра гісторыю нясвіжскага касцёла і парафіі прысутныя маглі даведацца з рэферата навуковага супрацоўніка Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Аляксандра Храмога.

Кульмінацыйны момант святкавання — святая Імша — распачалася са словаў прывітання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Канцэлебравалі літургію шматлікія святары і прысутны а. Фернандо Вера, член прэлатуры «Opus Dei».

Падчас літургіі іерарх удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі, а два вернікі (ахрышчаныя ў Царкве) аднавілі сакрамэнт бежмавання.

У гаміліі іерарх заахвочваў заўсёды быць з Езусам, прысутным у Эўхарыстыі. «Мы павінны прыходзіць да Бога і казаць: „Я, Ян. Я вітаю Цябе, Езус“», — адзначыў Мітрапаліт.

Пасля вернікі прайшлі ў эўхарыстычнай працэсіі па вуліцах горада.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел святары і сёстры законныя з розных куточкаў Беларусі, прадстаўнікі Таварыства несвіжан за межамі краіны, Надзвычайны пасол Рэспублікі Польшча ў РБ, прадстаўнікі мясцовай улады. Міністр культуры Павел Латушка накіраваў нясвіжскай парафіі віншавальны ліст.

Пасля малітвы наступіў час супольнага адпачынку. Як вялікая сям’я, парафіяне і госці ўрачыстасці сабраліся за супольным сталом на абед, які быў арганізаваны на вуліцы.

Завяршылася святкаванне дабрачынным канцэртам мінскага Тэатра оперы і балета.
________________________
    Камень на будаўніцтва езуіцкага касцёла ў Нясвіжы быў асвячоны ў 1589 г. біскупам Віленскім Юрыем Радзівілам, родным братам Радзівіла Сіроткі, ініцыятара пабудовы. Асвяціў жа касцёл Папскі нунцый Клаўдыё Рангоні 7 кастрычніка 1601 г.

Славіцца святыня і сямейнай усыпальніцай, трэцяй па велічыні ў Еўропе. Тут знаходзяцца 69 саркафагаў. Першым быў пахаваны Радзівіл Сіротка ў 1616 г., апошняе пахаванне адбылося ў 1936 г. У 2000 г. з Лондана была дастаўлена урна з прахам Антонія Мікалая Радзівіла.

    Гісторыя святыні цікавая, гераічная, а часам і трагічная. Але на працягу чатырох стагоддзяў касцёл у Нясвіжы ніколі не зачыняўся, і цела Хрыста заўсёды прабывала ў святыні.


catholic.by
27  чэрвеня 2011
 
Дата публикации:27.06.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3787
 
Ключевые слова:
Нясвіж Радзивиллы Католики в Беларуси Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме