https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расіянам стала больш выгадна адпачываць у Беларусі, заяўляе расійскі тураператар


Расійскім турыстам стала больш выгадна адпачываць у Беларусі. Пра гэта заявілі прадстаўнікі расійскай туркампаніі "Солвекс".
"Цэны на санаторыі засталіся на леташнім узроўні, але, прыехаўшы з расійскай валютай, купіць у краіне зараз турысты могуць значна больш", — цытуе РІА Новости прадстаўніка туркампаніі. Паводле яго слоў, расійскі рубель вырас у адносінах да беларускага ўдвая, а цэны на прадукты спажывання падняліся на 30—40%. Дзякуючы гэтай розніцы беларускія санаторыі змаглі захаваць цэны, аплачваючы прадукты харчавання, што падаражэлі, расійскімі рублямі, якія атрымалі па кантрактах ад тураператараў.

У "Солвексе" таксама адзначылі, што харчаванне і медыцынскія працэдуры расійскім турыстам у беларускіх санаторыях даюцца ў поўным аб`ёме.

Інтэрнэт-партал Асацыяцыі тураператараў Расіі адзначае, што прыкладна 95% месцаў у беларускіх санаторыях забраніраваны да восені і адмоў ад тураў няма, нягледзячы на эканамічны крызіс у Беларусі.

Кіраўнік беларускага кірунку расійскай кампаніі "Астравел" Аляксандр Сількевіч заявіў, што турысты не заўважаюць ні мітынгаў, ні праблемы з "пустымі паліцамі". Паводле яго слоў, рацыён большасці беларускіх санаторый не змяніўся, бо і раней ён амаль цалкам фарміраваўся з прадуктаў мясцовай вытворчасці.

Паводле слоў Сількевіча, папулярнасцю сярод расіян карыстаюцца таксама экскурсійныя туры ў Беларусь. Асабліва запатрабаваны туры ў Мінск, Брэст, Белавежскую пушчу, Нясвіж, Мір, Хатынь, Гродна.

Паводле інфармацыі дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі, у 2010 годзе краіну наведалі 4,1 млн. замежных грамадзян, 100 тысяч з іх скарысталіся паслугамі тураператараў.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:23.06.2011
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:3993
 
Ключевые слова:
туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме