https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Трэцяя перамога


прызы фестывалю
За ўсе гады Сусветнага фестывалю лялек у Празе ніхто з удзельнікаў не меў такога поспеху, як тэатр з Брэста.
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Брэсцкі тэатр лялек» стаў пераможцам ХV Сусветнага фестывалю тэатраў лялек у сталіцы Чэхіі Празе. Артысты прывезлі ў Брэст амаль усе яго ўзнагароды, уключаючы Гран-пры. Гэта было трэцяе выступленне калектыву ў Празе і трэцяя перамога!

— Упершыню Брэсцкі тэатр лялек трапіў у Прагу ў 2006 годзе, — расказвае дырэктар — мастацкі кіраўнік тэатра Міхаіл Шавель. — Сусветны фестываль тэатраў лялек, які праходзіў у ёй, сабраў сапраўдных грандаў лялечнага мастацтва з розных кантынентаў свету. Уражвала колькасць удзельнікаў: 41 тэатр з 32 краін свету! Гэта буйнейшыя краіны Еўропы, Кітай, Індыя, краіны Афрыкі і Амерыкі.

Мы прадстаўлялі тады спектакль «Халстамер» паводле Л. Талстога. К таму часу ён меў сваю фестывальную гісторыю, прымаў удзел у фестывалях у Маскве, Балгарыі, Польшчы, Германіі, Сербіі і Чарнагорыі, атрымаў шматлікія ўзнагароды. Але ніколі мы не бачылі такой канкурэнцыі і таму хваляваліся...

У Празе спектакль прайшоў выдатна. Тэатру быў прысуджаны Гран-пры фестывалю.

Калі ў 2010 годзе тэатр вёз у Прагу спектакль «Месяц Сальеры» паводле А. Пушкіна, мы ужо ведалi, што можам на роўных супернічаць з вядомейшымі тэатрамі свету. І тое, як спектакль прайшоў і быў успрыняты гледачамі, сведчыла, што выпрабаванне тэатр вытрымаў. Па рашэнні журы Гран-пры ў другі раз уручылі Брэсцкаму тэатру і як двойчы пераможцу запрасілі на наступны юбілейны XV фэст са спектаклем «Халстамер».

Паказ у Празе зноў стаў трыумфальным. Журы на чале з прафесарам Іранскага універсітэта мастацтва Бехрусам Гарыбпурам прысу-дзіла Брэсцкаму тэатру Гран-пры, а таксама тры дыпломы: за лепшую рэжысуру, сцэнаграфію і музычнае афармленне.

«Такога поспеху за ўсе гады пражскага фестывалю не меў ніводзін тэатр-удзельнік!» — сказаў пры ўручэнні ўзнагарод прэзідэнт фестывалю Тодар Рысціч.

Сёння тэатр мае запрашэнне ўдзельнічаць яшчэ ў двух вельмі адказных фестывалях. Яго чакаюць на буйнейшым Сусветным фестывалі тэатраў марыянетак у Францыі, які сёлета адзначае сваё 50-годдзе і на які збяруцца звыш 250 тэатраў з усяго свету. Чакаюць берасцейскіх артыстаў і ў Казахстане ў Алматы, дзе будзе праходзіць І Сусветны карнавал лялечнага мастацтва.

Рыгор Бакіевіч
Рэспубліка, 15 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:16.06.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:5788
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Фестиваль кукол Брестский театр кукол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме