https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская праваслаўная царква ўшанавала новага святога


15 мая 2011 года ў мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы адбылося праслаўленне новага святога зямлі Беларускай — прападобнага Лявонція, архімандрыта Віленскага. Чын праслаўлення здзейсніў Святы Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
Самае цікавае, што гэтае праслаўленне адбылося праз амаль 400 гадоў пасля спачыну архімандрыта Лявонція, у міры Лангіна Фёдаравіча Карповіча. Нарадзіўся будучы вызнаўца веры ў Пінску каля 1580 года і паходзіў з сям`і святара. Вучыўся, на думку даследчыкаў, у Астрогу альбо ў Вільні і быў челавекам вельмі адукаваным.

Гісторыя жыцця Лангіна Карповіча — гэта гісторыя абароны Праваслаўя на беларускіх землях у пачатку ХVІІ стагоддзя. Ён удзельнічаў у Варшаўскім сойме 1609 года, узначальваў друкарню Віленскага праваслаўнага брацтва, пасля выхаду "Фрынасу" Максіма (у манастве Мялеція) Сматрыцкага быў кінуты ў турму, дзе ў кайданках правёў два гады без суда і следства. Пасля турмы Лангін Карповіч прыняў манаскі пострыг з імем Лявонція і быў прызначаны першым настаяцелем Віленскага Свята-Духава манастыра ў сане архімандрыта. Дзякуючы яго намаганням манастыр неўзабаве стаў на чале ўсіх праваслаўных манастыроў Вялікага Княства Літоўскага. Сам настаяцель яшчэ пры жыцці быў вядомы як таленавіты прапаведнік і пакутнік за веру.

Ушанаванне прападобнага Лявонція пачалося неўзабаве пасля яго спачыну ў 1620 годзе. Архіепіскап Мялецій Сматрыцкі ў сваім слове на пахаванне настаўніка адзначыў нятленнасць яго пачэсных мошчаў. У друкарні манастыра ў тым жа годзе была выдадзена паэма, у якой архімандрыт апісваецца як святы падзвіжнік і вызнаўца праваслаўя. Надалей, аднак, адкрытае ўшанаванне архімандрыта Лявонція (Карповіча) спынілася, бо абставіны для гэтага былі неспрыяльныя, аднак у царкоўнай гісторыі захавалася яго імя як мужнага абаронца праваслаўнай веры. І вось, у нашы дні, ушанаванне архімандрыта Лявонція аднаўляецца.

Вольга Мядзведзева
Звязда, 17 траўня 2011
 
Дата публикации:17.05.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:5545
 
Ключевые слова:
Белорусский святой Лонгин Карпович
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме