https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украінскія пісьменьнікі патрабуюць байкоту Менскага кніжнага кірмашу


Да гэтага кроку яны заклікаюць у адкрытым лісьце на адрас украінскіх уладаў у знак салідарнасьці з Уладзімірам Някляевым і Наталкай Бабінай.
Інфармацыя пра перасьлед творчых людзей у Беларусі абурае літаратурную грамадзкасьць Украіны. Больш як два дзясяткі пісьменьнікаў, журналістаў, выдаўцоў пішуць пра гэта ў адкрытым лісьце і заклікаюць украінскіх удзельнікаў байкатаваць кніжны кірмаш у Менску, які мае адбыцца 9-14 лютага. Яны просяць украінскіх выдаўцоў адклікаць свой удзел, а Дзяржтэлерадыё ігнараваць інфармацыю пра гэтую падзею.

Аўтары ліста пішуць, што выдатнага паэта Уладзіміра Някляева спачатку арыштавалі, а цяпер трымаюць дома бяз права карыстацца інтэрнэтам і нават падыходзіць да вокнаў сваёй кватэры. Украінскія калегі згадваюць, што год таму Някляеў выступаў на “Сьліва-фэсьце” ў Кіеве.

Паводле зьвестак аўтараў ліста, пісьменьніца Наталка Бабіна  стала ахвярай беларускага КДБ: у канфіскаваным у рэдакцыі газэты "Наша ніва" кампутары знаходзілася другое выданьне яе раману “Рыбін горад”.

Ліст падпісалі пісьменьнікі Сяргей Жадан, Васіль Шкляр, Іван Андрусяк, браты Капранавы, выдаўцы Мікола Краўчанка, Расьціслаў Сэмкіў, журналісты Алена Білазерска, Ілона Даўгань і іншыя.

01 лютага 2011
Радыё Свабода

 
Дата публикации:02.02.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3361
 
Ключевые слова:
Писатели Украины Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме