https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сёньня ў Беларусь прыбывае агонь з Бэтлеему


Сёньня ў Беларусь будзе дастаўлены агонь, запалены ад нязгаснай лямпады ў базыліцы Нараджэньня Пана ў Бэтлееме. Пасьля урачыстай сустрэчы агню на беларуска-польскай мяжы, ён будзе дастаўлены ў катэдру Горадні, а затым перададзены ў іншыя беларускія касьцёлы.
Агонь з Бэтлеему польскія скаўты перададуць на міждзяржаўным памежжы скаўтам беларускім, якія даставяць агонь ў катэдральны касьцёл Горадні, паведаміў прэсавы сакратар Гарадзенскай дыяцэзіі, ксёндз Павал Салабуда:

"Зараз агонь знаходзіцца ў Польшчы, а 15. 00 ён будзе ў гарадзенскай катэры, дзе біскуп адправіць імшу. Агонь будзе заставацца у катэдры да сьвята Трох каралёў 6 студзеня. І кожны веруючы зможа ўзяць гэты агонь да сваёй хаты на вігілійны стол, бо гэта сьвятло Хрыста. На сьвята праваслаўнага Раства Хрыстова агонь будзе перададзены ў гарадзенскую праваслаўную катэдру".


Перадкалядную традыцыю распаўсюджваць бэтлеемскі агонь распачалі ў 1986 годзе ў аўстрыйскім горадзе Лінц. Першапачаткова яна плянавалася, як акцыя ў падтрымку дзяцей-інвалідаў і ўсіх, хто патрабуе дапамогі і ўвагі. Але неўзабаве яе падтрымалі скаўты ўсёй Эўропы. Чарговы раз бэтлеемскі агонь у Беларусі будзе прымаць адзін зь беларускіх скаўтаў Павал Граковіч:

"Калі я трымаю гэты агонь у руках, то адчуваю што гэта нешта незвычайнае, што было ў месцы, дзе быў таксама Бог. Што гэты агонь прыйшоў у сьвет цудам і вось гэты цуд ты трымаеш у руках. Многія людзі думаюць, што мы самі прыехалі з Бэтлеему і глядзяць на нас, як на героеў. І тады ім хочацца сказаць – не хвалюйцеся, мы свае".

Сустрэча ў Менску адбудзецца 18 сьнежня: а 12.00 каталіцкія скаўты і скаўты Эўропы ўрачыста ўнясуць бэтлеемскі агонь у архікатэдральны касьцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Затым ён будзе распаўсюджаны ў каталіцкіх парафіях Менску і адна зь іх – Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ. Парафія мае новазбудаваную капліцу і агонь тут сустрэнуць упершыню, кажа ксёндз Аляксандр Пісарук:

"Сымбаль агню – гэта сьвятло і цяпло. Гэтае ж значэньне мае і Божае нараджэньне. Так мы расплянавалі, што сьвятло будзе заставацца у капліцы да сьвята, каб у Вігілію кожная сям`я магла ўзяць яго дадому, як сымбаль Хрыста, які дае цяпло, сьвятло і надзею".

Зь Менску бэтлеемскі агонь будзе перададзены ў парафіі Барысава, Івянца, Гомеля, Паставаў, Глыбокага і Лынтупаў.

Радыё Свабода
17 сьнежня 2010
Галіна Абакунчык
 
Дата публикации:17.12.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4451
 
Ключевые слова:
Католики в Беларуси Религия Вигилия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме