https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэтра-цягнік будзе курсіраваць паміж Гроднам і Парэччам


Беларуская чыгунка распрацоўвае праект гісторыка-турыстычнага комплексу на ўчастку Гродна — Парэчча, паведамілі ў прэс-службе БЧ. Менавіта тут у 1851–1862 гадах быў пабудаваны першы чыгуначны ўчастак у Беларусі.
Асаблівасцю музея пад адкрытым небам стане з’яўленне рэтра-цягніка. У яго будуць уваходзіць 4 вагоны першага, другога і трэцяга класаў, прычэпленыя да паравоза. Вагоны, нягледзячы на стылізацыю пад даўніну, будуць аснашчаныя паводле апошняга слова тэхнікі. На сценах будуць размешчаны тэлевізійныя экраны. Для зручнасці пасажыраў прадугледжаны кандыцыянеры і вакуумны туалет. Спецыялісты працуюць ужо з архівамі чыгункі, каб узнавіць вагоны канца XIX — пачатку XX ст. Выпусціць іх узяліся Мінскі і Гомельскі вагонарамонтныя заводы.

Паравозы ў рэтра-цягніка будуць двух тыпаў: на вадкім і цвёрдым паліве. Яны будуць мяняцца ў залежнасці ад насычанасці экскурсійнай праграмы пасажыраў. Калі турысты захочуць адчуць рамантыку работы качагара, ім прадаставяць паравоз на цвёрдым паліве.

    Усе ахвотныя змогуць самастойна закінуць некалькі шуфляў вугалю ў топку паравоза і сфатаграфавацца.

У Парэччы пасажыраў будзе чакаць фота на сувеніры і дыплом качагара.

У час руху цягніка экскурсавод раскажа пасажырам аб гісторыі Беларускай чыгункі і аб архітэктурных помніках Гродзенскай вобласці. Акрамя таго, пасажыры змогуць паглядзець гістарычныя фільмы і фатаграфіі, паслухаць музыку.

Па маршруце рэтра-цягніка плануецца адрэстаўраваць і ўзнавіць чыгуначную інфраструктуру канца XIX — пачатку XX стагоддзя: ад станцый і вадакачак да фанарных слупоў і званоў на платформах. Увесь абслуговы персанал будзе адзеты ў стылізаваную пад даўніну форму.

На станцыі «Гродна» будзе пабудаваны музей чыгуначнага транспарту. На станцыі «Парэчча» плануецца пабудаваць амфітэатр для выступлення аркестра, дзіцячую пляцоўку, пункты харчавання, сувенірныя магазіны. Стаянка цягніка на канцавой станцыі будзе прадаўжацца некалькі гадзін. Пасля рэтра-цягнік будзе дастаўляць турыстаў назад у Гродна.

БЕЛТА   6 жнiўня 2010

 
Дата публикации:06.08.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:6972
 
Ключевые слова:
День железнодорожника ретро-поезд туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме