https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нашчадкі Скірмунта наведаюць родныя месцы


Цягам бліжэйшага месяца ў планах прадстаўнікоў роду Скірмунтаў, буйных землеўладальнікаў 19-20 стагоддзя наведванне радавых мясцінаў у Пінскім і Іванаўскім раёне.
Каля 20-ці год краязнаўца з Пінску Эдвард Злобін, даследчык сям`і Скірмунтаў трымае сувязь з прадстаўнікамі роду, якія пражываюць у Польшчы, апошнім часам далучыліся да кантакту Скірмунты з Англіі. Краязнаўца зазначае, што вялікі ўнёсак для захавання памяці аб продках зрабіла Тэрэза Скірмунт з Варшавы:

- Першая ідэя і самая галоўная думка яе была, каб ушанаваць памяць продкаў. Было вельмі цікава, калі яна прыехала ў сваю вёску і знайшла няню, якая дапамагала яе маці глядзець яе і брата Януша. У прынцыпе, колькі разоў яна не прыязджала ў свой маёнтак і калі можна так казаць, то заўжды з ласкаю звярталася да сваіх сялянаў і казала "мае дваровыя". Аказвала ім гуманітарную дапамогу рознымі медыкаментамі і нейкія цукеркі, шмат салодкага. Самым галоўным пунктам было аднаўленне каталіцкай капліцы.

Дакладную дату назваць яшчэ цяжка. Складанасць абумоўлена ўзростам і неабходнасцю завяршэння пэўных працаў, але гэта ўжо застаецца справай часу і таму краязнаўца рыхтуе цікавыя гістарычныя факты для сям`і.

Ян Бязручка,      Радыё Рацыя     15.06.2010
 
Дата публикации:15.06.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:5555
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме