https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусам - па беларуску


Ігар Рачкоўскі прэзентаваў у палаце даклад пра мяжу на беларускай мове.
Гэта было першае за доўгі час беларускамоўнае абмеркаванне ў лукашэнкаўскім парламенце.

На чарговай сесіі дэпутаты палаты прадстаўнікоў прынялі закон пра дзяржаўную мяжу з Украиной. Ратыфікацыя дамовы з Украінай, такім чынам, расцягнулася на 13 гадоў.

Што цікава, старшыня Памежнага камітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі свой даклад па законе прачытаў на беларускай мове. У выніку і дэпутаты, і старшыня таксама збіліся на беларускую.

— Мая пазіцыя ясная. Калі вы заўважылі, пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь першы запіс пра назву краіны ідзе на беларускай мове. Бо гэта наша ідэнтыфікацыя. Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе, — патлумачыў Рачкоўскі «Комсомольской правде».

Ігар Рачкоўскі нарадзіўся ў Смаргоні ў 1968-м. Доўгі час працаваў у сілавых структурах, у тым ліку ў контравыведцы КДБ і Асобнай службе асаблівых мерапрыемстваў. Сярод урадоўцаў вылучаецца тым, што мае пяцёра дзяцей. Памежнікаў узначаліў у 2007-м.

Мікола Бугай  Наша Ніва

 
Дата публикации:04.04.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:5699
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Рачкоўскі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме