https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Свята музыкі


Лаўрэаты міжнародных конкурсаў спяюць на юбілейным свяце музыкі "Заслаўе-2010"
Таццяна Пастушэнка      БЕЛТА
 
Лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў спяюць на X юбілейным свяце музыкі "Заслаўе-2010". Гала-канцэрт "Лепшыя песні", арганізаваны Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі, адбудзецца 22 студзеня, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў аркестры.
 
Свята музыкі "Заслаўе-2010", мастацкім кіраўніком якога па традыцыі выступае маэстра Міхаіл Фінберг, падвядзе вынікі 10-гадовай работы аркестра па папулярызацыі беларускага музычнага мастацтва, а таксама па далучэнню беларускай культуры да агульнаславянскага і еўрапейскага свету, растлумачылі арганізатары свята.
 
Сярод салістаў гала-канцэрта "Лепшыя песні", які стане своеасаблівым завяршэннем музычнай падзеі, такія выканаўцы, як Ганна Благава, Таццяна Глазунова, Саша Нэма, Юрый Селязнёў, Наталля Тамела, Юрый Вашчук, Руслан Мусвідас, Галіна Грамовіч, Святлана Вежнавец, Дзмітрый Качароўскі, Алеся Дзержавец.
 
Як і ў папярэднія гады, свята не абмяжуецца адным гала-канцэртам. У гэты дзень вучні дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў Мінскай вобласці паспаборнічаюць у вакальным майстэрстве: спецыяльна для іх будзе арганізаваны конкурс маладых выканаўцаў "Беларускі альбом". А доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава прэзентуе кнігу "У сядзібе Рагнеды".
Акрамя таго, Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі парадуе аматараў музыкі канцэртам струннага квартэта, а таксама канцэртам з сімвалічнай назвай "Пад аховай Рагнеды: 10 гадоў музычнага брацтва".
 
Арганізатары свята - Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі, Мінаблвыканкам і Мінскі райвыканкам.  
 
 
 
 
Дата публикации:18.01.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:11226
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме