https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ці належыць беларусам чапляць георгіеўскія стужкі?


У апошнія гады ў Беларусі, услед за Расіяй, з’явілася традыцыя перад 9 Мая упрыгожваць аўтамабілі і дамы чорна-аранжавымі стужкамі – так званымі георгіеўскімі.
Іх рэкламуюць на білбордах, развешваюць на вітрынах крамаў, раздаюць на вуліцах. Што гэта за стужка і якое дачыненне да Беларусі яна мае?

Чорна-аранжавая стужка ўпершыню з’явілася як дадатак да самай высокай узнагароды Расійскай Імперыі – Ордэна святога Георгія. Яе колеры азначалі дым і агонь і сведчылі аб мужнасці жаўнера на месцы бою. Пасля распаду Імперыі ўсе яе ўзнагароды выйшлі з ужытку і ў СССР георгіеўская стужка вярнулася толькі ў часы вайны пад назвай «гвардзейскай». Ёй упрыгожвалі Ордэн Славы, а пасля вайны і медаль «За перамогу над Германіяй».

Ордэнам Славы ўзнагароджваліся толькі шарагоўцы і сяржанты, а таму для савецкага грамадства ён стаў сімвалам мужнасці простага жаўнера.

Наколькі апраўданае выкарыстанне чорна-аранжавай стужкі ў Беларусі? Калі ўлічыць, што гэта адзін з сімвалаў Расійскай Імперыі, то такое пакланенне перад ёй выглядае дзіўнавата. А калі пагадзіцца, што георгіеўская стужка – сімвал мужнасці простага жаўнера, то навошта тады ўпрыгожваць ёй пляшкі з гарэлкай ды начныя клубы? Удзельніка вайны, які звязвае з гэтым сімвалам памяць аб тых страшных днях, гэта можа адно абразіць.

Калі мы хочам ушанаваць мужнасць беларусаў і грамадзянаў Беларусі іншых нацыянальнасцяў, якія склалі галавы за свабоду ў той вайне, больш адпаведна рабіць тое з выкарыстаннем нацыянальных колераў — бел-чырвона-белых ці чырвона-зялёных, хто якія вызнае. Але не колераў імперыі, якая была акупантам Беларусі, адабрала ў беларусаў іх вольнасці, зруйнавала нашы ратушы і нашу культуру і давяла нашу краіну да стану адной з найбяднейшых у Еўропе.

Памяць пра вайну трэба аддзяліць ад імперскай прапаганды.

Наша Ніва

 
Дата публикации:06.05.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:9609
 
Ключевые слова:
65 лет Победы ВОВ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме