https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ВКЛ - Беларуская дзяржава


Выйшла ў свет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае", выдадзеная кампаніяй "БелТонМедыя".
Валянціна Аксак       Радыё Свабода 

Выйшла ў свет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае", выдадзеная кампаніяй "БелТонМедыя".
 
Галоўную працу знанага беларускага дасьледчыка чытае тэатральны пэдагог прафэсар Андрэй Каляда. Цягам дваццаці з паловай гадзінаў слухач мае магчымасьць пачуць праўдзівую гісторыю беларускай дзяржавы ў Ермаловічавым выкладзе.
 
Мікола Ермаловіч - гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца. Яго шматлікія самвыдатаўскія тэксты ў 70-80-я гады мінулага стагодзьдзя нелегальна распаўсюджваліся па Беларусі пад назовам "Гутаркі" ў машынапісных копіях.
 
Гэтымі паэтычнымі і празаічнымі творамі і пазьнейшымі фундамэнтальнымі дасьледчыцкімі працамі "Па сьлядах аднаго міта", "Старажытная Беларусь", "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае" Мікола Ермаловіч запачаткаваў новую беларускую рамантычную гістарыяграфію.
 
Ён фактычна стварыў альтэрнатыўную афіцыйнай расейскай і савецкай гісторыю Беларусі, у якой сьцьвярджаў тысячагадовую самастойнасьць беларускай дзяржавы.
 
Незалежная Беларусь адзначыла ў 1992 годзе навуковы і грамадзянскі чын Міколы Ермаловіча Дзяржаўнай прэміяй.
 
Апошнія дні славутага навукоўца былі самотнымі і трагічнымі. Асьлеплы і адзінокі, 5 сакавіка 2000 году ён загінуў на менскай вуліцы пад коламі аўтамабіля.
 
Дата публикации:28.12.2009
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:11858
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме