Па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 5 студзеня праводзяцца калядныя віншаванні з удзелам творчай групы Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва.
“Калядоўшчыкі” наведваюць дзяржаўныя ўстановы - Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Польшча, Агульнанацыянальнае тэлебачанне (АТН).
У праграме - абрад калядавання, песні, гульні, калядная куцця.