https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Познані праходзіць выстава сакральнага выяўленчага мастацтва беларускіх аўтараў


В Познани (Польша) проходит выставка белорусских художников.
Марат Гаравы,       БелаПАН
 
У Познані (Польшча), у мастацкай галерэі "У езуітаў Познані", 1 снежня адкрылася выстава беларускіх мастакоў "Ікона у сучасным жывапісе. Цэрквы і касцёлы ў краявідах Беларусі", прысвечаная дню Божага Нараджэння і паяднанню каталіцкага касцёла з праваслаўнай царквой.
 
Як паведаміў БелаПАН удзельнік творчай акцыі мастак і грамадскі дзеяч Аляксей Марачкін, ініцыятарам выставы, што праводзіцца пад патранажам Саюза польскіх мастакоў і скульптараў і пры падтрымцы кіраўніцтва Познані, выступіў сябра творчага аб`яднання Здзіслаў Філіпак. Да выдання каталога выставы спрычыніўся генеральны консул Польшчы ў Брэсце Яраслаў Ксёнжэк.
 
Паводле слоў Марачкіна, у экспазіцыі больш за 60 твораў жывапісу і графікі, у асноўным абразоў і краявідаў Бацькаўшчыны, створаных 12 сябрамі Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў і суполкі "Пагоня" БСМ. Сярод аўтараў — Аксана Гайдуковіч (куратар выставы), Міхаіл Канькоў, Марыя Князева, Таццяна Косікава, Мікола Кузьміч, Уладыслаў Куфко. Аляксей Марачкін, Ігар Раманчук, Янка Рамановіч, Валянціна Татарнікава, Павел Татарнікаў і Юрась Хілько.
Сам Марачкін выставіў у Познані пяць работ. Сярод іх — краявіды і абразы, у тым ліку святога Меркурыя Смаленскага — беларускага рыцара XIII стагоддзя, кананізаванага праваслаўнай царквой за яго подзвіг падчас бітвы з татарамі.
 
Паводле слоў Марачкіна, беларускія мастакі ўпершыню выстаўляюць у Польшчы свае творы, прысвечаныя хрысціянскім каштоўнасцям.
 
З 15 снежня выстава будзе працаваць ў Варшаве.
.
 
Дата публикации:02.12.2009
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:13625
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме