https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць насельніцтва Беларусі


Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 лютага склала 9 млн. 477,2 тыс.
Алена Прус              БЕЛТА
 
Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 лютага бягучага года (з улікам папярэдніх вынікаў перапісу 2009 года) склала 9 млн. 477,2 тыс. чалавек, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У параўнанні з 1 лютага 2009 года жыхароў краіны стала менш на 13,6 тыс.
 
За мінулы год колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску - з 1 млн. 806,2 тыс. да 1 млн. 835,2 тыс. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў зменшылася. У выніку на 1 лютага ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 437,6 тыс. чалавек, у Мінскай - 1 млн. 418,2 тыс., у Брэсцкай - 1 млн. 398,3 тыс., у Віцебскай - 1 млн. 227,8 тыс., у Магілёўскай - 1 млн. 91,1 тыс., у Гродзенскай - 1 млн. 69 тыс.
 
У студзені ў Беларусь прыбылі амаль 1 тыс. 447 чалавек, выбылі 558 грамадзян. Міграцыйны прырост склаў 889 чалавек.
 
Дарэчы, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня бягучага года складала 9 млн. 480,2 тыс. чалавек. У мінулым годзе міграцыйны прырост перавысіў 12,2 тыс. чалавек. 
 
Дата публикации:26.02.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:6543
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме